Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

удакладненне
Няма тлумачэння праўкі
(удакладненне)
'''Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія''' — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў [[Латвія|Латвіі]]. Існавала ў 1922—38 у [[Горад Даўгаўпілс|Даўгаўпілсе]] (да 1920 Дзвінск) на вуліцы Варшавас (Варшаўскай).
 
Адкрыта 3.12.1922 дзякуючы намаганням членаў беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі [[Іван Ігнатавіч Краскоўскі|І. Краскоўскі]] (1922—25), [[Сяргей Пятровіч Сахараў|С. Сахараў]] (1925—32), выкладчыкі [[Уладзімір Пігулеўскі|У. Пігулеўскі]], [[Паўліна Мядзёлка|П. Мядзёлка]] (Грыб), [[Андрэй Паўлавіч Якубецкі|А. Якубецкі]], [[Язэп Казіміравіч Гайлевіч|Я. Гайлевіч]] і інш. Сярод прадметаў беларуская, латышская, руская, лацінская і нямецкая мовы, гісторыя, матэматыка, закон божы і інш.
 
У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатафафічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр, выдаваўся на гектографе вучнёўскі часопіс «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў). Вучні збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п'есах [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Францішак Аляхновіч|Ф. Аляхновіча]], [[Карусь Каганец|К. Каганца]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Вольга Нікановіч-Сахарава|В. Сахаравай]]. Пры гімназіі існаваў 45-ы беларускі скаўцкі атрад. Былі праведзены мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя беларускага друку і першадрукара Ф. Скарыны, 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Купалы і Я. Коласа, 25-й гадавіны з дня смерці Ф. Багушэвіча. 9-10.4.1927 з лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры ў гімназіі выступіў [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ластоўскі]]. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй [[Райніс|Я. Райніс]], [[Баляслаў Рычардавіч Брэжга|Б. Брэжга]], [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|К. Езавітаў]].