Інстытут мовазнаўства НАНБ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др удакладненне, дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Інстытут быў створаны 2.11.1929 рашэннем Прэзідыума [[АН БССР]] на базе мовазнаўчых кафедр і камісій, якія існавалі ў складзе [[Інбелкульт|Інстытута беларускай культуры]]; між іншым, Інстытут навуковай мовы быў перайменаваны ў Тэрміналагічную камісію. Таксама ў склад Інстытута ўвайшлі адпаведныя камісіі нацсектараў Інбелкульта<!--удакладніць-->. Першапачатковы склад Інстытута: 1) тэрміналагічная камісія; 2) камісія па складанню слоўніка жывой беларускай мовы; 3) дыялекталагічная камісія; 4) камісія па складанню гістарычнага слоўніка беларускай мовы; 5) правапісная камісія. Першы склад кіраўніцтва ІнстутутуІнстытута (з 2.11.1929): дырэктар [[С. Некрашэвіч]], намеснік [[Я. Лёсік]], вучоны сакратар [[П. Бузук]].
 
Неўзабаве пасля стварэння, у выніку [[рэпрэсіі ў БССР 1929-1931|рэпрэсій 1929–1931 гг.]], амаль усе значныя супрацоўнікі ІнстытутуІнстытута былі арыштаваныя (з ліпеня 1930), а выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена. Прэзідыум [[АН БССР]] на паседжанні 30.10.1930 усклаў часовае кіраўніцтва Інстытутам на [[Язэп Мацюкевіч|Я. Мацюкевіча]], які дагэтуль там не працаваў, а новых супрацоўнікаў рэкамендаваў браць «з настаўніцтва, знаёмых з мовазнаўчай працай». Практычна, праца ІнстытутуІнстытута была спынена з-за нястачы кадраў. У лютым 1931 у Інстытуце працавалі 6 чалавек<ref name="fn1">Запрудскі. Да перадгісторыі... С.111.</ref>.
 
Інстытут быў <u>паўторна створаны</u> 29.3.1931 рашэннем Прэзідыума [[АН БССР]] у сувязі з «перабудовай структуры» Акадэміі; дырэктарам быў прызначаны [[П. Бузук]] (25.4.1931). Вучоным сакратаром у 1932 быў [[П. Юргелевіч]]. У сакавіку 1933 кіраўніцтва КПБ прыняло пастанову аб «ідэалагічных зрывах» у працы [[АН БССР]] (гл.таксама: [[рэпрэсіі ў СССР 1933-1934]]). Новым дырэктарам стаў [[І. Дварчанін]] (3.7.1933). Пасля ідэалагічнай кампаніі ў друку супраць Бузука і Мацюкевіча ў 1933, Інстытут пацярпеў новыя кадравыя страты ў студзені 1934 пасля праверкі выканання сакавіцкай пастановы ЦК КПБ(б) 1933 датычна ІнстытутуІнстытута мовазнаўства.
 
У ліпені 1935 у сувязі са «змяненнем структуры» АН БССР пастановай ЦК КПБ(б) Інстытут быў уведзены ў склад аб'яднанага [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|ІнстытутуІнстытута літаратуры, мастацтва і мовы]] пад часовым кіраўніцтвам Вольскага. Рэальнай падставай для такой пастановы сталася, відаць, рэзкае скарачэнне колькасці навуковых кадраў пасля палітычных рэпрэсій пачатку 1930-х гадоў. У 1936 – 1937, да новай хвалі рэпрэсій, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў А. Александровіч. У 1937 некаторы час абавязкі дырэктара інстытута выконваў Р. В. Краснеўскі, а з 1937 па 1952 дырэктарам быў В. В. Барысенка. У 1940 Інстытут складаўся з дзвюх секцый (літаратуры і мовы) і працаваў над 5-цю навуковымі тэмамі, з якіх тры былі мовазнаўчага профілю: 1) беларуска-рускі слоўнік; 2) вывучэнне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленне беларускага правапісу.
 
Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў адноўлены ў ліпені 1944 (да 1946 яго часова ўзначальваў член-карэспандэнт М. Ц. Лынькоў) у складзе трох сектараў: беларускай літаратуры, беларускай мовы і мастацтва. У сектары мовы ў гэты перыяд працавалі К. К. Крапіва (Атраховіч) (кіраўнік сектара), М. Р. Суднік, М. А. Жыдовіч, Ю. Ф. Мацкевіч, Г. Д. Жылуновіч, П. Ф. Глебка, Я. А. Язвінская, М. П. Лобан, Е. М. Броўка.
Радок 22:
Як асобнае структурнае падрадзяленне філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» створаны загадам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «[[Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры]]» № 144 «Аб стварэнні філіялаў» ад 23.11.2015. Кіраўніцтва: дырэктар Капылоў Ігар Лявонавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Гаранін Сяргей Лявонцьевіч, кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук.
 
== Кіраўніцтва ІнстытутуІнстытута ==
{| class=wikitable border=1 cellpadding=2 style="border-collapse: collapse;"
 
Радок 162:
| | [[Вольга Уладзіміраўна Міцкевіч]]
|}
 
----
<references/>
 
== Вядомыя супрацоўнікі ==
Радок 173 ⟶ 170:
* [[Арнольд Яфімавіч Міхневіч]]
 
{{Зноскі}}
== Крыніцы ==
 
== Літаратура ==
* [[А. А. Лукашанец]]. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы и перспектывы // Роднае слова. № 8, 2005. С.122 - 133.
* [[С. М. Запрудскі]]. Да перадгісторыі «Руска-беларускага слоўніка» пад рэдакцыяй А. Александровіча // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С.110—114.
 
{{Інстытуты НАНБ}}
[[Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Інстытуты нацыянальных моў|Беларусі]]