Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

др
няма тлумачэння праўкі
др
У VІІІ ст. ўзнікае горад [[Пскоў]], на высокай скале ў сутоцы рэчак Вялікай і Пскавы. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам у крывіцкіх землях. Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 годам. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць Наўгародскай дзяржаве. У [[1240]] горад захапілі крыжакі, але ў [[1242]] яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонт]]. Гэты Нальшчанскі князь у 1263 забіў [[Міндоўг]]а, заснавальніка [[ВКЛ]] і ў [[1265]] з дружынай у 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга – [[Войшалк]]а. У 1266 ён прымае хрысціянства і імя Цімафей і абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з [[Полацкае княства|Полацкам]] і нават забівае Полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Пасля смерці князя кананізавалі як Святога Цімафея – абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сімвалам незалежнасці.
 
У часы [[Гедзімін]]а Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца з залежнасці ад Ноўгарада і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна памагаў пскоўцам зяць Гедзіміна [[Давыд Гарадзенскі]]. Калі крыжакі ў [[1323]] асадзілі Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.