Вышыўка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[image:en:Cross_stitch_embroidery.jpg|thumb|150px|right|Элемент вышыванага дыванка]]
'''Вышыўка''', від [[народнае дэкаратыўнае мастацтва|народнага дэкаратыўнага мастацтва]]; [[арнамент]] або малюнак, вытканы ўручную (звычайнымі або спецыяльнымі іголкамі, часам кручком і інш.) ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі ільняныя, баваўняныя, ваўняныя, зрэдку шаўковыя ніткі, бліскаўкі і інш. Гістарычна для беларускіх тэрыторый характэрна ўжыванне ў вышыўцы чырвоных, сініх, чорных ([[забалаць]], [[горынь]], [[блахва]]), белых ([[белка]]) колераў, хоць у залежнасці ад рэгіёна Беларусі каларыстыка вышывак можа адрознівацца. Для [[накладная вышыўка|накладной вышыўкі]] (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Вышыўкай аздаблялі жаночае (кашулі, галаўныя ўборы, фартухі, зрэдчас - спадніцы і гарсеты) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопратку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння ([[рушнік|рушнікі]], абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).