Латарынгскі дом: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nat (размовы | уклад)
clean up з дапамогай AWB
Радок 8:
* [[Спіс манархаў Германіі|Каралі Германіі]]
* [[Спіс кіраўнікоў Аўстрыі|Імператар свяшчэннай рымскай імперыі]]
|заснавальнік =[[Герхард I, (герцаг Латарынгіі)|Герхард I]]
|апошні кіраўнік =
|цяперашні глава =
Радок 24:
 
== Гісторыя ==
Першым вядомым продкам дому лічыцца [[Жэрар I, (граф Парыжа)|Жэрар I]] (каля708—каля 708—[[779]]), [[граф Парыжа]], які стаў родапачынальнікам дому [[Матфрыдзінгі|Матфрыдзінгаў (Жэрардзідаў)]]. Яго нашчадкі на мяжы [[IX стагоддзе|IX]] і [[X]] стагоддзяў з'яўляюцца ў хроніках як графы ў [[Мец]]ы. Яны таксама кіравалі рознымі ўладаннямі ў [[Эльзас]]е і [[Латарынгія|Латарынгіі]]. У [[1047]] годзе імператар [[Генрых III, (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)|Генрых III]] перадаў пад кіраванне графу [[Адальберт, (герцаг Латарынгіі)|Адальберту]] герцагства Верхняя Латарынгія, якое пасля смерці Адальберта ў 1048 годзе перайшло да яго брата [[Герхард Эльзаскі|Герхарда]]. Яго нашчадкі кіравалі [[Герцагства Латарынгія|Латарынгіяй]] (а з [[1484]] года і герцагствам [[Бар-ле-Дзюк|Барскім]]) да [[1736]] года.
 
У XVI стагоддзі з Латарынгскага дому вылучылася малодшая галіна [[Гізы|Гізаў]], прадстаўнікі якой адыгрывалі важную ролю ў французскай палітыцы [[рэлігійныя войны|Рэлігійных войн]] і ледзь было не занялі каралеўскі прастол. У XVII стагоддзі малодшая лінія гэтага роду растварылася ў шэрагах французскай арыстакратыі і праіснавала да напалеонаўскіх войн, яе глава насіў тытул герцага [[Эльбёф]]скага.
Радок 30:
Старэйшая галіна Латарынгскага дому (званая Вадэмонамі) працягвала трымаць у сваіх руках Латарынгію, хоць пасля завяршэння аб'яднання Францыі гэта была адзіная франкамоўная вобласць Еўропы, якая не ўвайшла ў склад каралеўства. Узмацненне імперыялістычных настрояў у Версалі, асабліва падчас кіравання [[Людовік XIV|Людовіка XIV]], прымушала герцагаў шукаць дапамогі ў галоўнага ворага Бурбонаў — імператара [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] з дынастыі [[Габсбургі|Габсбургаў]]. [[Выява:NCY-Palais ducal front.jpg|thumb|200px|Сярэднявечны [[палац герцагаў Латарынгскіх]] у [[Нансі]].]]
 
Да XVIII стагоддзя палітыка-дынастычны саюз паміж Габсбургамі і Латарынгскім домам стаў настолькі цесны, што імператар [[Карл VI, (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)|Карл VI]], не маючы сыноў, выдаў [[Прагматычная санкцыя, (1713)|Прагматычную санкцыю]] і выбраў мужам сваёй спадчынніцы [[Марыя-Тэрэзія|Марыі-Тэрэзіі]] латарынгскага герцага [[Франц I, (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)|Франца]]. У 1745 г ён быў абраны імператарам пад імем Франца I, і яго з Марыяй-Тэрэзіяй нашчадкі кіравалі [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыяй]] да самага яе падзення ў [[1918]] годзе. Замест Франца апошнім герцагам Латарынгіі стаў экс-кароль Польшчы, цесць [[Людовік XV|Людовіка XV]] [[Станіслаў Ляшчынскі]]. Пасля яго смерці ў 1766 годзе Францыя анексавала Латарынгію.
 
Такім чынам, у XVIII стагоддзі Латарынгскі дом раствараецца ў доме Габсбургаў, а яго прадстаўнікі прымаюць імя Габсбургаў-Латарынгскіх. Да [[Рысарджымента]] бакавыя галіны дынастыі, якая кіравала ў Аўстрыі, займалі прастолы ў італьянскіх герцагствах [[Таскана]] (1737—1860), [[Парма]] (1738-48, 1814-47) і [[Модэна]] (1814-59), а таксама ў [[мексіка|Мексіцы]] (імператар [[Максіміліян, (імператар Мексікі)|Максіміліян]], 1864-67). Таскану яны атрымалі ў абмен на Латарынгію па выніках [[вайна за аўстрыйскую спадчыну|Вайны за аўстрыйскую спадчыну]].
 
У наш час па латарынгскіх правілах пераходу ў спадчыну прастола на чале дому стаіць герцаг [[Гогенберг]], нашчадак эрцгерцага [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]] ад шлюбу з графіняй [[Сафія Хотэк|Сафіяй Хотэк]], [[Сараеўскае забойства|якая загінула разам з ім у Сараеве]]. У Аўстрыі гэта галіна роду лічыцца марганатычнай, і спадчыннікам прастола прызнаецца праўнук малодшага брата Франца Фердынанда, [[Карл фон Габсбург]] (поўны тытул — імператар Аўстрыі, кароль Венгрыі, Багеміі, Харватыі, Славоніі, Далмацыі, Галіцыі, Ладамерыі, Ілірыі, Іерусаліма, герцаг Латарынгіі, Бара і г.д.)