Заслаўе: Розніца паміж версіямі

13 байтаў дададзена ,  11 месяцаў таму
др
др (вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Заслаўе апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе зрабілася цэнтрам воласці Менскага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка. За ўдзел у [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчым паўстанні]] ([[1863]]—[[1864]]) расійскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў яго гаспадароў [[Прушынскія|Прушынскіх]]. У [[1873]] праз мястэчка прайшла [[Лібава-Роменская чыгунка]], адкрылася станцыя Ізяслаў. Станам на [[1904]] працавалі 2 школы, бальніца на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касцёл. [[15 красавіка]] [[1906]] расійская паліцыя раскрыла ў Заслаўі падпольную польскую школу, ў якой Антаніна Войзбун навучала польскай мовы 25 дзецей узросту 8-17 гадоў.<ref name="Tarasiuk"/>.
 
У лістападзе [[1917]] Заслаўе занялі бальшавікі. Цягам [[1919]]—[[1920]] мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтр [[гміна Заслаўе|гміны]] ў [[Мінскі павет|Мінскім павеце]] [[Мінская акруга, 1919-1920|Мінскай акругі]] [[Грамадская ўправа Усходніх земляў|Грамадскай управы Усходніх земляў]]. Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Заслаўе засталося ў [[БССР]]. У 1924—1959 цэнтр раёна. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[28 чэрвеня]] [[1941]] да [[4 ліпеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У [[1985]] Заслаўе зноў атрымала статус [[горад|горада]].
 
<center><gallery caption="Даўнія выявы горада" widths="150" heights="150" perrow="4">