Розніца паміж версіямі "Дзяржава Само"

7 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
'''Само́''' ([[Славацкая мова|славацк.]] і [[Славенская мова|славенск.]]: ''Samo'', [[Польская мова|польск.]]: ''Samon'', [[Чэшская мова|чэшск.]]: ''Sámo''; кан. [[6 ст.]] — [[658]]) — гандляр з [[Франкская імперыя|Франкскай імперыі]], першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У [[623]] г. заснаваў у [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] першае вядомае палітычнае ўтварэнне [[Славяне|славян]].
 
У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» («чалавек на імя Само, франк з вёскі Сенонскай»). ''Senonago'' верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сас (''Sens'') дэпартамента Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а або Суанье (''Soignies'') у [[Бельгія|Бельгіі]], але ''natione Francos'' магчыма разумець па -рознаму — «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».
 
Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Само. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар [[Галія|Галіі]] — былой правінцыі [[Рымская імперыя|Рымскай имперыі]], а імя ''Само'' кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова ''само'' трэба разглядаць у якасці [[Старажытнаславянская мова|старажытнаславянскага]] [[тытул]]у. У такім разе ''Само'' значыць ''самаўладзец''. Таксама, у [[Славянскія мовы|славянскіх мовах]] слова ''само'' мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць ''Само'' скарачэннем ад ''Самаслаў''. Аднак большасць даследчыкаў аддае перавагу першай гіпотэзе.
 
== Славяне ў гэты час ==
Славянскія землі на якіх утварылася дзяржава Само ў кан. [[6 ст.]] нахадзілісязнаходзіліся пад уладаю [[Аварскі каганат|Аварскага каганата]]. Вядомыя паўстанні славянаў супраць [[авары|авараў]]. У [[603]] г. пасля смерці аварскага кагана [[Баян, каган аварскі|Баяна]] ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як 50-гадовай залежнасці.
 
== Дзейнасць Само ==
Кароль [[Аўстразія|Аўстразіі]] Дагаберт I сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцерагаўся іх і хацеў нанесці папераджальны ўдар. Пагатоў знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Само пасла Сіхарыя, які валодаў славянскай мовай.
 
Сіхарый прыбыў да Само і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы хто такі Само, ён размаўляў і быў апрануты па-франкску. Само, які ўжо вывучыў славянскую мову і трымаўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. Само прыняў Сыхарыя, але той паставіўся да гаспадара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Само пагадзіўся са справядлівасцю патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Само з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразы ў адрас Само. Гаспадар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што тыя і зрабілі.
 
Дазнаўшыся пра няўдачу пасольства, Дагаберт каля [[630]] г. сабраў войска і вясною трыма калонамі рушыў на дзяржаву Само. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды ўзялі перамогу над славянамі. Але на шляху калоны на чале з Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, дзе засеў Само са сваёй [[дружына]]й. Дагаберт аблажыў крэпасць, але Само са сваімі людзьмі выйшаў за валы і навязаў франкам бой. Паводле падання бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харч і здабычу. Само не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Само настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Само.