Розніца паміж версіямі "Этнагенез беларусаў"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
 
== Генафонд і антрапалагічны тып ==
Узнікненне беларусаў варта разглядаць як вынік яго мінулай этнічнай гісторыі. Як гэта не падасца парадаксальныным, але нават вельмі аддаленыя падзеі атрымалі сваё адлюстраванне ў некаторых этнічных і антрапалагічных характарыстыках сучаснага сучасных беларусаў.
 
У этнічнай гісторыі Беларусі вылучаецца некалькі перыядаў:
Гэтыя даты, як і межы паміж этнічнымі перыядамі, некалькі ўмоўныя, паколькі этнічныя працэсы працякаюць вельмі павольна, і пераход ад аднаго перыяду да іншага можа заняць шмат часу.
 
=== Першыя этнічныя утварэнніўтварэнні ===
Першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў познім [[палеаліт|палеаліце]]. На поўдні краіны, у [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]], знойдзены і вывучаны дзве стаянкі гэтага часу: [[Бердыж (археалагічны помнік)|Бердыжская]] ў [[Чачэрскі раён|Чачэрскім раёне]] (23 тыс. гадоў назад) і [[Юравічы (археалагічныя помнікі)|Юравіцкая]] — у [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкім]] (26 тыс. гадоў назад). Неспрыяльнае кліматычнае становішча з-за доўгага размяшчэння тут ледавіка перашкаджала асваенню чалавекам гэтай тэрыторыі. Узмацненне халадоў нярэдка прымушала людзей пакідаць яе і адыходзіць на поўдзень. Не выключана, што ўсё насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд не перавышала сто чалавек, якія аб’ядноўваліся ў некалькі ранняродавых абшчын.
 
Розныя зыходныя тэрыторыі рассялення з самага пачатку вызначылі адрозненні ў этнічным складзе насельніцтва Беларусі на працягу ўсяго каменнага веку. На яе тэрыторыі пражывала некалькі племянных груп паляўнічых і рыбаловаў, якія былі прамымі нашчадкамі найстаражытнага насельніцтва Усходняй Еўропы.
 
Межы, якія аформіліся ў мезаліце паміж асобнымі племяннымі групамі апынуліся дастаткова устойлівыміўстойлівымі і захоўваліся на працягу некалькіх тысячагоддзяў. Устойлівасць этнасаў і займаных імі тэрыторый ва ўмовах аднолькавага ладу жыцця і ўзроўня гаспадарчага і сацыяльнага развіцця гэтых плямёнаў сведчыць пра складаныя міжэтнічныя адносіны, якія хутчэй за ўсё выключалі значныя змешванні і пранікненні адных плямёнаў на тэрыторыю іншых.
 
Мова большай частцы неалітычных плямёнаў Беларусі не паддаецца вызначэнню, але ўяўляецца несумнеўным, што гэтыя плямёны не адносіліся да індаеўрапейскай групы народаў. Таму іх можна умоўнаўмоўна назваць даіндаеўрапейцамі.
 
У к. неаліту (III тыс. да н. э.) у паўночныя раёны Беларусі прыйшлі новыя плямёны з характэрнай [[культура ямачна-грабеньчатай керамікі|культурай ямачна-грабеньчатай керамікі]], якую [[археолаг]]і звязваюць са старажытнымі фіна-вуграмі. Гэтая выснова знаходзіць пацверджанне таксама ў дадзеных [[антрапалогія|антрапалогіі]] і [[лінгвістыка|лінгвістыкі]].
Важнейшыя змены ў гістарычным лёсе насельніцтва Беларусі наступілі ў к. III — пач. II тыс. да н. э. На яе тэрыторыі сталі рассяляцца новыя індаеўрапейскія плямёны жывёлаводаў і земляробаў. Вялікая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў, якая ахапіла велічэзныя прасторы [[Азія|Азіі]] і [[еўропа|Еўропы]], была выкліканая пераходам індаеўрапейцаў да [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]] і [[земляробства]], якія стварылі цалкам новыя магчымасці для існавання людзей. Жывёлагадоўля надзейна забяспечвала чалавека [[мяса]]м, [[малако]]м, [[Тлушчы|тлушчамі]], [[воўна]]й. Гэта хутка адбілася на ўзроўні жыцця індаеўрапейцаў: значна скарацілася дзіцячая смяротнасць і павялічылася працягласць жыцця людзей. Усё гэта прывяло да рэзкага павелічэння колькасці і шчыльнасці насельніцтва. Уласнай тэрыторыі для індаеўрапейцаў ўжо не стала хапаць. Яны выйшлі за межы сваёй «[[прарадзіма|прарадзімы]]» і пачалі паступова асвойваць суседнія тэрыторыі.
 
Міграцыя індаеўрапейцаў з вобласці іх першапачатковага месцазнаходжання (прарадзімы) ажыццяўлялася ў розных напрамках і заняла некалькі тысяч гадоў. У пач. III тыс. да н. э. адна з іх груп, прайшоўшы праз [[Іранскае пласкагор'е]] і [[сярэдняя Азія|Сярэднюю Азію]], рассяліліся ў паўднёвых [[стэп]]ах Усходняй Еўропы, паміж [[Волга]]й і Дняпром. Тут паўстаў буйны ачаг далейшага прасоўвання індаеўрапейцаў ўу больш паўночныяіпаўночныя і заходнія вобласці Еўропы, у тым ліку і на тэрыторыю Беларусі.
 
Пры рассяленні індаеўрапейцам ўдаваласяудавалася захоўваць асноўныя рысы сваёй культуры, і яны змаглі разнесці многія культурныя дасягненні Старажытнага свету (вытворчыя формы гаспадаркі, [[металургія|металургію]], колавы транспарт і інш.) Перавага новай [[эканоміка|эканомікі]] і культуры стала вырашальнай прычынай таго, што ім не толькі ўдавалася замацавацца на новых месцах, але і выходзіць пераможцамі ў працэсе этнічных узаемадзеянняў з мясцовымі плямёнамі паляўнічых і рыбаловаў. Мясцовае насельніцтва ўспрымала больш высокую эканоміку прышэльцаў і паступова пераходзіла на індаеўрапейскі лад гаворкі.
 
Выхад за рамкі пачатковай невялікай тэрыторыі пражывання і рассяленне на шырокіх прасторах, якія суправаджаліся змешваннем з рознымі народамі, прывялі да распаду індаеўрапейцаў на мноства роднасных народаў, моў і культур.
Маюцца важкія падставы меркаваць, жывёлагадоўча-земляробчыя плямёны, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі і далей у [[прыбалтыка|Прыбалтыцы]] прадстаўлялі адну з новых галін індаеўрапейцаў — найстаражытных балтаў, якія займалі гэтую тэрыторыю да прыходу сюды славян. Археалагічныя і антрапалагічныя даследаванні сведчаць, што старажытнае даіндаеўрапейскае насельніцтва, якое пражывала тут, засталося на сваіх месцах і паступова асіміляваліся прышэльцамі. Але для гэтага спатрэбілася больш за тысячу гадоў.
 
У пачатку I тыс. да н. э. балцкія плямёны навучыліся атрымліваць [[жалеза]] з мясцовых [[балота|балотных]] і [[луг]]авых [[руда|руд]], што паклала пачатак жалезнаму веку (I тыс. да н. э. — сяр. I тыс. н. э.). Калі раней плямёны вы адчувалі недахоп метала, які паступаў на тэрыторыю Беларусі з [[Каўказ]]а і [[карпаты|Карпат]] у асноўным у выглядзе гатовых прылад, зброі і ўпрыгожванняў, то зараз насельніцтва стала валодаць сваім металам. Метал усё больш укараняўся ў гаспадарчым жыцці людзей. Пры дапамозе жалезнай [[сякеры]] чалавек вызваляў ад [[лес]]у зямельныя ўчасткі і вёў на іх [[падсечнае земляробства]]. З гэтым перыядам звязаны шматлікія ўмацаваныя [[гарадзішча|гарадзішчы]], якія служылі месцам пражывання вялікіх патрыярхальных сем’яў. Такая сям’я была адначасова асноўныасноўнай гаспадарчай і грамадскай адзінкай. У Беларусі налічваецца прыблізна адна тысяча гарадзішчаў. Калі выказаць здагадку, што на гарадзішчы ўсярэднім пражывала ад 50 да 70 чалавек, то можна падлічыць, што ўсё насельніцтва Беларусі ў жалезным веку складала ад 50 да 70 тыс. чал..
 
Патрыярхальныя сем’і аб’ядноўваліся ў роды, роды — у [[племя|плямёны]]. На тэрыторыі Беларусі сфармавалася некалькі своеасаблівых архелагічных культур, што адбівалі племянное чляненне насельніцтва. Найважнейшыя з іх [[Мілаградская культура|мілаградская]], [[Зарубінецкая культура|зарубінецкая]], [[культура штрыхаванай керамікі|штрыхаванай керамікі]], [[днепра-дзвінская культура|днепра-дзвінская]]. Усе яны былі дастаткова развітымі, нягледзячы на тое што лясная зона і адносна бедныя [[глеба|глебы]] не спрыялі гаспадарчаму развіццю.
Да сяр. I тыс. н. э. у жыцці плямёнаў адбыліся прыкметныя перамены. Радавыя гарадзішчы саступілі сваё месца неўмацаваным паселішчам, на якіх сяліліся не толькі роднасныя, але і няроднасныя сям’і, якія складалі разам суседскую (тэрытарыяльную) абшчыну. Умацаваныя гарадзішчы захоўваюцца часам каля паселішчаў як месца, куды ўкрывалася насельніцтва ў выпадку ваеннай небяспекі.
 
У др. пал. I тыс. н. э. на аснове культур ранняга жалезнага веку сфармаваліся тры-чатыры новыя археалагічныя культуры ([[культура доўгіх курганоў|доўгіх курганоў]], [[калочынская культура|калочынская]] і [[банцараўская культура|банцараўская-тушэмлінская]]). Балцкае насельніцтва гэтых культур дажыло да прыходу і рассялення ў гэтых месцах славян.
 
Такім чынам, балцкі перыяд у этнічнай гісторыі Беларусі ўмоўна працягваўся з II тыс. да н. э. да сяр., а ў цэнтры і на поўначы Беларусі — амаль да к. I тыс. н. э. З гэтым перыядам звязана ўзнікненне балцкіх назваў беларускіх рэк.
 
=== Агульнаўсходнеславянскi перыяд ===
Да сяр. I тыс. н. э. Усходняя Еўропа мела складаную этнічную структуру. Лінгвістычныя дадзеныя сведчаць, што тут было некалькі розных лінгвістычных зон. На поўнач ад [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] знаходзіўся старажытны фіна-ўгорскі масіў. На поўдзень ад яго да Сярэдняга Падняпроўя размяшчаўся балцкі. Паўднёвей, у стэпах жылі носьбіты старажытнаіранскіх моў. Нягледзячы на існаванне розных гіпотэз аб месцы славянскай прарадзімы, лінгвістычныя і археалагічныя дадзеныя аддаюць перавагу ідэі аб лакалізацыі яе ў вобласці паміж [[Эльба]]й і [[Вісла]]й, [[Карпаты|Карпатамі]] і [[Балтыйскае мора|Балтыйскім морам]]. Выхад славян за межы сваёй прарадзімы і засяленне імі Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы адбыліся адносна позна, каля сяр. I тыс. н. э. Да гэтага часу адносяцца і першыя найбольш дакладныя звесткі аб славянах ўу пісьмовых крыніцах, у якіх яны выступаюць пад сваім этнічным імем («[[Склавены|склавіны]]» — славяне). Доўгае знаходжанне ў межах сваёй прарадзімы і адносна позняе рассяленне выступілі прычынай блізкасці моў і культур у розных славянскіх групах у раннім [[Сярэднявечча|сярэднявеччы]]. Славяне змаглі захаваць і агульную саманазву — «славяне».
 
Па меры росту колькасці насельніцтва славяне мацней сталі адчуваць нястачу тэрыторыі і, калі склаліся спрыяльныя геапалітычныя ўмовы, прынялі ўдзел у [[Вялікае перасяленне народаў|Вялікім перасяленні народаў]]: пачалі рассяляцца на суседніх тэрыторыях за межамі сваёй прарадзіыы. Адна частка славян засяліла [[Балканскі паўвостраў]]. Іншая пайшла на ўсход і рассяліліся на [[Палессе|поўдні Беларусі і поўначы Украіны]]. У [[6 стагоддзе|VI ст.]] тут з’явіліся першыя дакладныя агульнаславянскія помнікі [[пражская культура|культуры пражскага тыпу]]. Выхад славян за межы сваёй прарадзімы і змешванне іх з мясцовымі народамі прывялі да падзелу славян на тры галіны: [[заходнія славяне|заходніх]], [[усходнія славяне|усходніх]] і [[паўднёвыя славяне|паўднёвых славян]]. Паўднёвая Беларусь і паўночная Украіна сталі прарадзімай ўсходніхусходніх славян. Гэтым быў пакладзены пачатак славянскага перыяду ў этнічнай гісторыі Беларусі.
 
Перыяд знаходжання часткі славян на тэрыторыі паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны апынуўся вельмі важным у іх гісторыі. Храналагічна ён займае адрэзак часу з VI да другой паловы [[9 стагоддзе|IX ст.]] У працэсе змешвання розных славянскіх груп паміж сабой і мясцовым балцкім насельніцтвам у гэтай частцы славян ўзнікаліузнікалі і замацоўваліся новыя, толькі ім уласцівыя прыкметы: ўсходнеславянскіусходнеславянскі тып мовы, адзіная культура, агульная этнічная самасвядомасць. Ёсць падставы казаць, што менавіта ў гэты перыяд у іх, як і ў заходніх і паўднёвых славян, упершыню фарміруецца [[дзяржава|дзяржаўнасць]]. Усё гэта стала праявай агульных гістарычных заканамернасцяў. Да пачатку рассялення славяне ўжо знаходзіліся на апошняй стадыі першабытнасці, на тым этапе, які называюць ладам [[Ваенная дэмакратыя|ваеннай дэмакратыі]].
 
Засваенне новых тэрыторый паскорыла працэс канчатковага разбурэння першабытна-абшчыннага ладу і прывяло да ўзнікнення ў славян першых дзяржаўных утварэнняў. З пісьмовых крыніц вядома аб узнікненні ў [[7 стагоддзе|VII ст.]] [[дзяржава Само|дзяржавы Само]] уў заходніх славян, якая паспяхова змагалася супраць [[авары|авараў]]. Ва ўсходніх славян першым палітычным цэнтрам наканавана было стаць [[Кіеў|Кіеву]]. Кія і двух яго братоў Шчэка і Хорыва — летапісец называе кіраўнікамі родаў у зямлі [[паляне (усходнеславянскае племя)|палян]]. Пасля іх смерці княжанне ў палян трымалі іх нашчадкі. Улада па спадчыне заставалася ў руках роду Кія. Гэта была першая вядомая нам мясцовая славянская дынастыя. Такія ж княжанні, паводле летапісу, былі і ў [[драўляне|драўлян]]. Называюцца і некаторыя іншыя вобласці паўночней [[Прыпяць|Прыпяці]], але са славянамі іх звязваць нельга, паколькі славяне туды тады яшчэ не праніклі. Указанне летапіса на барацьбу палян з [[улічы|улічамі]] і драўлянамі, відавочна, уяўляе сабой успамін аб барацьбе Кіева за аб’яднанне вакол яго некаторых славянскіх і, магчыма, неславянскіх плямёнаў. На пачатковых этапах дзяржаўнасці такое сустракаецца ў гісторыі нярэдка. Саюз плямёнаў распадаецца пасля смерці кіраўніка або пачынаецца барацьба за перавагу паміж асобнымі родамі або плямёнамі.
 
Ёсць падставы меркаваць, што менавіта ў гэты перыяд ва ўсходніх славян з’яўляецца агульнае саманазва «[[назва Русь|русь]]», «рускія».
Археалагічныя дадзеныя сведчаць аб тым, што ўсходнія славяне перайшлі Прыпяць і пачалі сваё далейшае рассяленне на шырокіх прасторах Усходняй Еўропы толькі ў другой палове IX—X стст. Да гэтага часу асноўным насельніцтвам сярэдняй і паўночнай часткі Беларусі заставаліся балты, а на поўнач і паўночны ўсход ад іх пражывалі фіна-вугры.
 
Рассяленне ў новых месцах славян не магло само па сабе прывесці да славянізацыі мясцовага насельніцтва. У гэтым сэнсе гаворка можа ісці толькі аб хуткай славянізацыі мясцовай знаці. Агульная ж славянізацыя магла адбыцца толькі ў абстаноўцы шчыльных этнічных кантактаў саміх этнасаў. Прымаючы пад увагу канчатковы рэзультатвынік этнічных працэсаў, варта меркаваць, што ў новыя вобласці перасяляліся не толькі воіны, але і славянскае земляробчае насельніцтва.
 
Паводле слоў летапісца, рассяляючыся, славяне атрымлівалі новыя імёны. Некаторыя з іх, верагодна, перайшлі да славян ад назваў мясцовых народаў. Так у славян, па меры змешвання іх з мясцовымі жыхарамі, з’явіліся другія імёны — крывічы, радзімічы і дрыгавічы.
Мяркуючы паводле дадзеных лінгвістыкі, працэс асіміляцыі славянамі мясцовага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі расцягнуўся на доўгі час, ці ледзь не да XII ст. І ён не прайшоў бясследна для саміх славян, якія выпрабавалі на сабе дзеянне мясцовых этнічных субстратаў.
 
На тэрыторыі Беларусі распаўсюджваецца [[пісьменнасць]], пра што сведчаць надпісы на бытавых прадметах: грабянях, прасніцах, [[посуд]]зе, лісты на бярозавацбярозавай кары. У [[Полацк]]у, [[Тураў|Тураве]] і [[Наваградак|Наваградку]] вялося летапісанне. Пры [[Сабор, храм|саборах]] і [[кляштар]]ах меліся зборы рукапісных кніг. Шырокую вядомасць у царкоўнай літаратуры набылі творы Кірылы Тураўскага (ХII ст.)
 
==== Фізічны тып ====
Падзеі старажытнай этнічнай гісторыі, адзначаныя змяшэннем славян з неславянскімі плямёнамі непасрэдна або праз прамежкавыя этнасы, сфармавалі антрапалагічны тып беларусаў. Па сваіх антрапалагічных характарыстыках славянскае насельніцтва Беларусі прадстаўлена трыма асноўнымі групамі.
 
На поўдні краіны ў Палессі беларусы прадстаўленыя палескім варыянтам ўсходнееўрапейскага антрапалагічнага тыпу, для якога характэрныя цёмная [[пігмент]]ацыя [[валасы|валасоў]] і [[вочы|вачэй]], адносна вузкі твар, сярэдні носавы паказальнік (суадносіны шырыні і вышыні носа) і ўвагнутасць спінкі носа, ўмеранаяумераная брахікефалія (адносіны шырыні галавы да даўжыні). Паводле ўсіх гэтых прыкмет гэты тып блізкі насельніцтву поўначы Украіны, дзе славяне распаўсюдзіліся са сваёй прарадзімы ў V—VI стст. н. э. У параўнанні з насельніцтвам паўночнай частцы Беларусі жыхары палескага рэгіёну маюць больш нізкі рост.
 
Насельніцтва Падзвіння і Верхняга Падняпроўя, куды славяне праніклі ў X ст., мае больш светлую пігментацыю валасоў, больш шырокі твар, больш ўвагнутуюувагнутую спінку носа і меншы галаўны паказальнік.
 
Гэтыя антрапалагічныя рысы і адрозненні паміж паўднёвым і паўночным рэгіёнамі Беларусі можна растлумачыць абставінамі засялення тэрыторыі Беларусі славянамі і іх узаемадзеяннем з мясцовым даславянскім насельніцтвам. Так, шыракатварасць, кароткагаловасць і нізкі нос былі характэрныя для фіна-вугорскага насельніцтва, якое рассялілася ў гэтых месцах у неалітычнай эпоху, у III тыс. да н. э. Ва II—I тыс. да н. э. фіна-вугорскія плямёны былі асіміляваны балтамі, якія прыйшлі сюды, і хутчэй за ўсё, перанялі гэтыя прыкметы, перадаўшы іх частцы славян паўночнай частцы Беларусі. Цікава, што гэтыя рысы перайшлі да славян не непасрэдна ад фіна-вуграў, якія насялялі гэтыя месцы ў неалітычнай эпоху, а ад балтаў.
=== Фарміраванне тэрыторыі Беларусі ===
{{main|Этнічная тэрыторыя беларусаў}}
Тэрыторыя — адзін з абавязковых складнікаў этнасу. Сучасная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь амаль цалкам супадае з арэалам рассялення беларусаў. Некаторая частка этнічных беларусаў пражывае ў суседніх краінах, але яны нават у бліжэйшых рэгіёнах не складаюць большасці насельніцтва. Менавіта таму Урад Рэспубліцы Беларусь афіцыйна заяўляў, што не мае тэрытарыяльных прэтэнзій ні да аднагоадной суседняй дзяржавы.
 
Тэрыторыя Беларусі фарміравалася ў працэсе станаўлення і развіцця беларускага этнасу. На працягу ўсяго гэтага перыяду яна не ведала вялікага прытоку не беларускага насельніцтва, што вызначыла маналітнасць яе этнічнага складу. Але воляю лёсаў краіна не раз падзялялася, і яе асобныя часткі ўваходзілі ў склад розных дзяржаў, затым зноў аб’ядноўваліся.
У [[1569]] г. Вялікае княства Літоўскае была вымушана аб’яднацца з кралеўствам Польским у федэрацыю [[Рэч Паспалітая]].
 
У [[1770-я|1770]]-[[1790-я|1790-х]] гг. Рэч Паспалітая, раздзіраецца рэлігійнымі і нацыянальнымі супярэчнасцямі, унутранай барацьбой паміж феадальнымі групоўкамі, стала лёгкай здабычай яе суседзяў. У рэзультацевыніку трох раздзелаў яе тэрыторыя была падзелена паміж [[Расійская імперыя|Расіяй]], [[Каралеўства Прусія|Прусіяй]] і [[Габсбургская манархія|Аўстрыяй]]. Паводле першага падзелу [[1772]] г. да Расіі адышла ўсходняя частка Беларусі з гарадамі [[Віцебск]], [[Магілёў]], [[Гомель]], [[Полацк]]. Па другому ў [[1793]] г. — цэнтральная Беларусь з [[Мінск]]ам і па трэцім раздзеле ў [[1795]] г. — [[заходняя Беларусь|заходняя частка]] з [[Гродна]] і [[Брэст]]ам. У выніку падзелаў усе беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
 
У складзе Расіі да [[кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] [[1917]] г. тэрыторыя Беларусі была падзелена на 5 губерняў — [[Віленская губерня|Віленскую]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]], [[віцебская губерня|Віцебскую]], [[мінская губерня|Мінскую]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскую]]. Нязначная частка беларускага насельніцтва пражывала ў [[смаленская губерня|Смаленскай]], [[чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]] і [[валынская губерня|Валынскай]] губернях.
Фарміраванне беларускага этнасу ў большасці прыйшлося на перыяд Вялікага княства Літоўскага і працягвалася ў наступны час, паколькі этнічныя працэсы не маюць перапынкаў.
 
На тэрыторыі Беларусі складваліся і замацоўваліся уласцівыяўласцівыя беларусам этнаграфічныя асаблівасці ў матэрыяльнай культуры. Амаль паўсюдна сцвярджалася шматпольная сістэма [[Гаспадарчыя заняткі беларусаў|земляробства]]. Распаўсюджваліся аднолькавыя тыпы прылад для апрацоўкі [[глеба|глебы]] і ўборкі ўраджаю. Асноўнай ворнай прыладай стала двухзубая [[Саха, ворная прылада|саха]]. Для рыхлення глебы, заладкізакладкі ў яе насення і догляду за пасевамі стала прымяняцца драўляная, часта плеценая, [[барана]].
 
Набывае аднастайнасць бытавая культура. Найбольш распаўсюджанай становіцца [[зруб]]ная хата з устойлівай ўнутранайунутранай [[Народнае дойлідства Беларусі|планіроўкай]]. На аснове старажытнарускага мужчынскага і жаночага касцюмаў фарміруюцца характэрныя віды [[Беларускі нацыянальны касцюм|народнага адзення]]. Агульныя для ўсіх беларускіх абласцей рысы адзначаюцца ў [[Беларуская кухня|ежы]], [[Абрады і звычаі беларусаў|абрадах і звычаях]], [[Выяўленчае мастацтва Беларусі|народнай мастацкай творчасці]].
 
У выніку ажыўлення эканамічнай дзейнасці ў гарадах сфарвалася моцнае гарадское саслоўе з яго характэрным бытам.
У [[1697]] г. польскі сойм забараніў ужыванне беларускай мовы ў судзе, дзяржаўных установах і ў кнігадрукаванні. У беларускую лексіку пранікла шмат слоў і тэрмінаў, запазычаных з польскай мовы і сярэднявечнай [[латынь|латыні]]. Захаваць мову і нацыянальную культуру змаглі народныя масы, сялянства, якія складалі абсалютную большасць насельніцтва беларускіх земляў. Беларуская мова працягвала развівацца як народна-дыялектная.
 
У к.канцы XVIII ст. беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Гэта выратавала беларускі народ ад паланізацыі, але з’явіліся іншыя праблемы з мовай. Беларусы разглядаліся тады як галіна адзінага рускага народа, а іх мова ў працах лінгвістаў лічыўласялічылася асаблівай гаворкай паўднёварускай говара ([[Аляксей Аляксандравіч Шахматаў|А. А. Шахматаў]]). Таму з боку дзяржавы практычна не рабілася ніякіх мер да захавання і развіцця беларускай мовы. Больш за тое, усё рабілася для таго, каб [[русіфікацыя Беларусі|замяніць народную мову рускай]]. Навучанне на «мясцовай гаворцы» рэкамендавалася весці толькі ў пачатковай школе. Беларуская мова не ўжываўся ў афіцыйных дакументах. Склалася даволі парадаксальная сітуацыя. У вялікіх, асабліва губернскіх, гарадах, дзе былі сканцэнтраваны дзяржаўна-адміністрацыйныя ўстановы і навучальныя ўстановы, мовай зносін і афіцыйных дакументаў была [[руская мова]]. У сельскай жа мясцовасці, дзе пражывала пераважная частка насельніцтва і куды яшчэ не паспела глыбока пранікнуць пісьменнасць, панавала беларуская мова. І толькі ў ХХ ст. беларуская мова стала нацыянальнай.
 
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі і абвяшчэння БССР упершыню беларуская мова стала канстытуцыйна дзяржаўнай. У [[1920-я|1920]]-[[1930-я|1930]]-х гг. было вельмі шмат зроблена па ўпарадкаванні мовы, распрацавана граматыка, складзеныя слоўнікі. Беларуская мова была уведзена ў дзяржаўную практыку. За гады савецкай улады на беларускай літаратурнай мове былі напісаныя і выдадзеныя выбітныя творы, якія ўзбагацілі беларускую мову.
Адной з найважнейшых прыкмет этнасу з’яўляецца этнічная ідэнтыфікацыя. Этнічную самасвядомасць развіваецца павольней, чым іншыя прыкметы этнасу. Аднак толькі з яе сцвярджэннем завяршаецца станаўленне новага этнасу.
 
Назвы ''«беларус»'', ''«[[Белая Русь]]»'', ''«Беларусь»'' замацаваліся за насельніцтвам і краінай не адразу. У тлумачэнні паходжання гэтых назваў сярод навукоўцаў няма адзінства. Лічыцца, што тэрмін «Бела Русь» упершыню з’явіўся ў лацінскай форме як ''«Alba Russia»'' ў польскай хроніцыпадхроніцы пад [[1382]] г. У к.канцы XVI—XVII стст. назву «Белая Русь» ужываецца і ў рускіх дакументах. Як сведчаць крыніцы, жыхары Вялікага княства, а пасля і Рэчы Паспалітай, якія прыязджалі ў [[Масковія|Маскоўскую дзяржаву]] называлі сябе ''«[[беларусцы|беларусцамі]]»'' або ''«[[літвіны|літвінамі]]»'', часам ''літвінамі-беларусамі''. Прычым літвінамі называлі сябе звычайна жыхары больш заходніх славянскіх абласцей ВКЛ. Жыхары ж Верхняга Падняпроўя, Полацка і Віцебска называлі сябе, як правіла, «беларусцамі».
 
{{зноскі}}