Канстанцін Сідаровіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзены фотаздымак Канстанціна Сідаровіча.
Радок 10:
У 1922 годзе сям’я Сідаровічаў вярнулася ў Беласток, які паводле [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора]] адышоў да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]]. Цяжка захварэў тыфам, а пазней [[ліхаманка]]й. Пасля выздараўлення самастойна вучыўся чытаць і пісаць па-польску.
 
Упершыню сутыкнуўся з беларускім рухам у 1923 годзе будучы падлеткам, калі выпадкова трапіў на «[[працэс 45-ці]]».

У 1926 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беластоцкага павятовага камітэта [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянскай-работніцкай грамады]].

У 1927 годзе быў у ліку стваральнікаў і актывістаў гуртка [[Таварыства беларускай школы]] ў Беластоку. У 1935 годзе спрабаваў заснаваць у Беластоку гурток [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]].

У 1937 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя», які дзейнічаў на [[Усходняя Беласточчына|Беласточчыне]].
 
Падчас [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]] быў членам [[Беларускі камітэт (Беласток)|Беларускага камітэта ў Беластоку]], дзе спяваў у хоры і граў у аркестры.