Добрушскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
== Гісторыя ==
Добрушскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення [[БССР]] у складзе [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]]. Цэнтр — фабрычна-завадскі пасёлак [[Добруш]]. У склад раёна ўключана 20 сельсаветаў: [[Агародня-Гомельскі сельсавет|Агародня-Гомельскі]], [[Агародня-Кузьмініцкі сельсавет|Агародня-Кузьмініцкі]], [[Ачоса-Руднянскі сельсавет|Ачоса-Руднянскі]], [[Бярозкаўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Бярозкаўскі]], [[Вадапойскі сельсавет|Вадапойскі]], [[Добрушскі сельсавет|Добрушскі]], [[Жгуна-Будскі сельсавет|Жгуна-Будскі]], [[Жгунскі сельсавет|Жгунскі]], [[Кармянскі сельсавет (Добрушскі раён)|Кармянскі]], [[Кругоўскі сельсавет|Кругоўскі]], [[Ларышчаўскі сельсавет|Ларышчаўскі]], [[Мар’інскі сельсавет|Мар’інскі]], [[Навакрупецкі сельсавет|Навакрупецкі]], [[Навашляхаўскі сельсавет|Навашляхаўскі]], [[Новажыццёўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Новажыццёўскі]], [[Пераростаўскі сельсавет|Пераростаўскі]], [[Селішчанскі сельсавет (Добрушскі раён)|Селішчанскі]], [[Старакрупецкі сельсавет|Старакрупецкі]], [[Харошаўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Харошаўскі]], [[Чырванасцяжскі сельсавет|Чырванасцяжскі]]. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы перададзены [[Веткаўскі раён|Веткаўскаму раёну]]; Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Навакрупецкі, Старакрупецкі — [[Гомельскі раён|Гомельскаму раёну]]; Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі — [[Церахоўскі раён|Церахоўскаму раёну]]; адначасова Добруш набыў статус горада, Добрушскі сельсавет скасаваны.
 
12 лютага 1935 года Добрушскі раён утвораны зноў, у яго склад уключаны 10 сельсаветаў: Ачоса-Руднянскі, [[Дзям’янкаўскі сельсавет|Дзям’янкаўскі]], Мар’інскі сельсаветы з Веткаўскага раёна; [[Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет|Жгуна-Будскі нацыянальны рускі]] і Жгунскі сельсаветы з гарадской рысы горада [[Гомель|Гомеля]]; Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы Церахоўскага раёна. У 1937 годзе Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жгунскі і Харошаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны [[Сівінскі сельсавет|Сівінскі]] і [[Старазакружскі сельсавет|Старазакружскі]] сельсаветы Веткаўскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак [[Церахоўка (гарадскі пасёлак)|Церахоўка]], [[Баршчоўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Баршчоўскі]], [[Васільеўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Васільеўскі]], [[Гардуноўскі сельсавет|Гардуноўскі]], [[Глыбоцкі сельсавет|Глыбоцкі]], [[Грабаўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Грабаўскі]], [[Дубраўскі сельсавет (Добрушскі раён)|Дубраўскі]], [[Кругавец-Калінінскі сельсавет|Кругавец-Калінінскі]], [[Кузьмініцкі сельсавет|Кузьмініцкі]], [[Ленінскі сельсавет (Добрушскі раён)|Ленінскі]], [[Маркавіцкі сельсавет|Маркавіцкі]], [[Насовіцкі сельсавет|Насовіцкі]], [[Пракопаўскі сельсавет|Пракопаўскі]], [[Усохабудскі сельсавет|Усохабудскі]], [[Уцеўскі сельсавет|Уцеўскі]] сельсаветы скасаванага Церахоўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Добруш атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 6 студзеня 1965 года Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; 18 студзеня 1965 года Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пасёлка [[Кавалёў (Добрушскі раён)|Кавалёў]]), Маркавіцкі, Пракопаўскі сельсаветы — Гомельскаму раёну; Ачоса-Руднянскі сельсавет перайменаваны ў [[Кругоўскі сельсавет|Кругоўскі]]. 8 снежня 1966 года скасаваны Гардуноўскі сельсавет, утвораны [[Івакаўскі сельсавет]]. 2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў [[Жгунскі сельсавет|Жгунскі]], 25 лютага 1977 года Мар’інскі сельсавет — у [[Рассветаўскі сельсавет|Рассветаўскі]]. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны Агародня-Гомельскі сельсавет, 23 студзеня 1995 года — Кругоўскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Добруш і Добрушскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Васільеўскі, Дзям’янкаўскі і Дубраўскі сельсаветы<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-309/2009-309(003-022).pdf&oldDocPage=2 Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области]</ref>.
 
== Прамысловасць ==