Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Назіранне С. Флора; выпраўленне прозвішча Бацвінніка, удакладненне пра міжнароднага гросмайстра, арфаграфія.
→‎Біяграфія: дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 41:
Навучыўся гуляць у шахматы ў 9 гадоў.
 
У [[1938]], [[1939]] і [[1940]] гадах Баляслаўскі выйграў запар тры чэмпіянаты [[Украіна|Украіны]]. У 1940 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце [[СССР]] і падзяліў 5-6-е месцы з [[Міхаіл Майсеевіч Бацвіннік|Міхаілам Бацвіннікам]], але саступіў яму ў асабістай сустрэчы, і з тых часоў марыў узяць рэванш. У той час стыль Баляслаўскага быў агрэсіўны, а паводле гросмайстра Сала Флора  — «''занадта агрэсіўны''». «Б''аляслаўскі найперш — выдатны тактык, але як стратэг ён яшчэ не зусім на вышыні''», пісаў С. Флор у пачатку 1941  г.<ref>https://belisrael.info/?p=19766</ref>
 
Пасля Баляслаўскі ўспамінаў, якія планы выношваў ён, малады славалюбівы майстар, у дачыненні да лідара савецкіх шахматыстаў Бацвінніка: ''«Вось я і вырашыў, што пры сістэматычнай працы над сабой змагу ў яго і выйграць. „[[Не такі страшны чорт, як яго малююць]]“. Пройгрышы Батвінніку двух партый у матч-турніры 1941 і партыі ў XIV чэмпіянаце краіны праз чатыры гады мяне ані не працверазіў. Мне здавалася, што я разумею гульню Бацвінніка, бачу яе моцныя і слабыя бакі. Я стаў рыхтавацца да сустрэчы з ім. Разумеў, вядома, што гэта шахматыст зусім іншага стылю, чым мой стыль тых гадоў. Але лічыў, што і ў мяне ёсць шанцы на перамогу»''.
Радок 47:
У наступныя 10 гадоў Баляслаўскі пастаянна паляпшаў свае вынікі: у матч-турніры за званне абсалютнага чэмпіёна [[СССР]] ([[1941]]) заняў 4-е месца, у чэмпіянатах [[СССР]]: [[1944]] — 3-е, [[1945]] і [[1947]] — 2-е і, нарэшце, у [[1950]] — вяршыня спартыўных дасягненняў — у турніры прэтэндэнтаў на сусветнае першынство ён падзяліў 1-2-е месцы з [[Давід Ёнавіч Бранштэйн|Давідам Бранштэйнам]]. Быў прызначаны дадатковы матч паміж імі, і тут Баляслаўскі дапусціў псіхалагічную памылку — рыхтуючыся да матчу з Бранштэйнам, ён увесь час думаў пра матч з Бацвіннікам. Толькі адно ачко саступіў ён Бранштэйну (6,5:7,5), але кошт гэтага ачка быў велізарны — матч за званне чэмпіёна свету, які так і застаўся марай.
 
У канцы 1951 года Баляслаўскі пераехаў з Расіі ў Беларусь (Мінск) iі адразу ўключыўся ў шахматнае жыццё рэспублікі: гуляў у чэмпіянатах Мінска, дзяліўся вопытам з маладымі шахматыстамі, вёў шахматны аддзел у газеце «[[Звязда (1917)|Звязда]]»<ref name=":0" />. 1953 годзе яго трэнерам-секундантам быў [[Аляксей Паўлавіч Сакольскі|Аляксей Сакольскі]]<ref name="ФШ">[https://ruchess.ru/persons_of_day/sokolsky_pd/ Алексей Сокольский] {{ref-ru}} // [[Федэрацыя шахмат Расіі]]</ref>. Удзельнічаў у турніры прэтэндэнтаў ([[Цюрых]], [[1953]]), паспяхова гуляў у шэрагу турніраў — [[Горад Бухарэст|Бухарэсце]] ([[1953]]), [[Стакгольм]]е ([[1964]]), [[Дэбрэцэн]]е ([[1961]]). Аднак усё большую схільнасць выяўляў ён да трэнерскай працы. У 37 гадоў Ісак Баляслаўскі быў секундантам [[Васіль Васілевіч Смыслоў|Васіля Смыслова]] на пераможным для Смыслова турніры прэтэндэнтаў ([[1956]]), а праз тры гады па дапамогу да яго звярнуўся [[Тыгран Вартанавіч Петрасян|Тыгран Петрасян]]. Іх садружнасць была доўгай і плённай. У [[1963]] Петрасян перамог Міхаіла Бацвінніка і стаў чэмпіёнам свету, а праз 3 гады абараніў тытул у барацьбе з [[Барыс Васільевіч Спаскі|Барысам Спаскім]].
 
У 1954 годзе Баляслаўскі быў прызначаны старшым трэнерам зборнай СССР па шахматам, у 1967 годзе — трэнерам Беларускай Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства<ref name="БС" />. Сярод вядомых шахматыстаў, якіх ён апякаў у Мінску,  — Альберт Капенгут і [[Кіра Аляксееўна Зварыкіна|Кіра Зварыкіна]].
 
Баляслаўскі вылучаўся фенаменальнай памяццю, энцыклапедычнымі ведамі, добразычлівасцю і сціпласцю. Бранштэйн называў яго «сапраўдным мастаком шахмат». Многіх сучаснікаў прывабліваў камбінацыйны стыль гульні Баляслаўскага.