Уладзіслаў Максімілянавіч Страмінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 37:
}}</ref>.
 
У 1904 годзе адзінаццацігадовым хлопчыкам Уладзіслаў паступіў у кадэцкае вучылішча імя Аляксандра II ўу Маскве, якое скончыў у 1911 годзе. Кадэцкі корпус, які даў яму добрую адукацыю, быў першым этапам у ваеннай кар’еры Страмінскага, аб чым так марылі яго бацькі.
 
У 1911 годзе паступіў у Ваеннае інжынернае вучылішча ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]], якое закончыў у 1914 годзе з воінскім званнем інжынернага [[падпаручнік]]а.
Радок 54:
Зазнаў уплывы [[Казімір Малевіч|Малевіча]] і [[супрэматызм]]у.
 
У 1923—1924 гг. Страмінскі жыў і працаваў у [[Вілейка|Вілейцы]], дзе выкладаў малюнак у мясцовай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча <ref>{{cite news|url=http://www.rh.by/by/257/10/8065/|title=Мастак Уладзіслаў Страмінскі: лёс, творчасць і Вілейка|date=17 снежня 2013|publisher=[[Рэгіянальная газета]]|accessdate=2014-12-27}}</ref>. Менавіта тут Страмінскі пачаў маляваць свае сінтэтызаваныя вобразы.
 
Увосень 1931 г. Страмінскія пераехалі ў Лодзь, стварылі ў гэтым горадзе музей сучаснага мастацтва, аб’яднаўшы вакол сябе аднадумцаў.
Радок 62:
<blockquote>
''Мы жылі ў прымітыўных умовах. Каб справіць фізіялагічныя патрэбы ці прынесці вады, трэба было хадзіць на двор. У пакоі бліжэй да кухоннай пліты, адным бокам амаль дакранаючыся да ўваходу, стаяў мой дзіцячы ложачак. Далей пасцель маёй мамы, а пры сцяне, насупраць дзвярэй, што вядуць у сені, ложак бацькі. Прыткнуты да яго кульгавы стол даўжэйшым бокам кранаўся акна. Менавіта тут, адвярнуўшыся ад пакою, сядзеў бацька, пакрываючы аркушы паперы нейкімі незразумелымі мне рысункамі. Такім чынам і паўстаў цыкл «Заходняя Беларусь». Напэўна за гэтым самым сталом бацька таксама займаўся праектаваннем дэкарацый, пра якія пазней напісаў [[Юльян Пшыбась]]: "…ён адзін у тым найгоршым для мастацтва часе мог даць прыклад жывапісу, які патрэбны быў прапагандзе. [[Ежы Путрамант|Путрамант]] згадвае ў сваім «Паўстагоддзі» як Страмінскі перамяніў на свята 1 мая 1940 года беднае шэрае мястэчка Вілейку ў каляровую феерыю, у тэатр прасторавых жывапісных кампазіцый. Бо тады ўлады развязалі яму рукі ў аздабленні горада.
…''<ref name="Nika_99">''Strzemińska N.'' Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, (1986) {{ref-pl}} ISBN 83-7046-017-8</ref>.''
</blockquote>
 
Радок 76:
}}</ref>.
 
У маі 1940 г. Страмінскі, адчуўшы небяспеку ад магчымых [[Рэпрэсіі ў БССР|рэпрэсій]] з боку савецкіх уладаў, з сям’ёй вяртаецца ў Лодзь. Выкладае (1945—1950) ўу Вышэйшай мастацкай школе (цяпер Акадэмія выяўленчага мастацтва) ўу Лодзі. Прапагандуе рэвалюцыйны авангард, стварае смаленскі філіял аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва», суполкі «Blok» (1925), «Praesens» (1926), «a.r.» («awangarda rheczywista» або «сапраўдны авангард») [[1929]]. Апошняе скарачэнне перадаецца часам як «artyści rewolucyjni» ці «рэвалюцыыйныярэвалюцыйныя мастакі». Дачка Страмінскага [[Ніка Страмінская]] сцвярджае аб памылковасці такой расшыфроўкі<ref name="Nika_99" />.
 
Заснавальнік тэорыі ўнізму (маніфест «Унізм у жывапісе», 1928), у якой сцвярджаў, што адзіная значнасць карціны — яна сама, а жывапіс, матэрыял, колер, форма, фактура і інш. павінны ўяўляць адзінае цэлае. Сярод твораў: «Архітэктанічная кампазіцыя 9с» (1929), «Пейзаж Лодзі» (1931), «Мора. Марскі пейзаж» (1933), «Уністычная кампазіцыя 14» (1934) і інш.
 
== Унізм у творчасці мастака ==
У [[1924]] упершыню сфармуляваў прынцыпы «унізмуўнізму» — канструктывісцкай канцэпцыі, якая сцвярджала адзінства колеру, лініі і рытму ў жывапісе. Гэтую канцэпцыю ўвасабляў у аднародных па колеры і фактуры абстрактных карцінах. У 1926—1929 стварыў цыкл жывапісных «Архітэктурных кампазіцый». У 1930-я пісаў нацюрморты, гарадскія пейзажы, кубістычныя кампазіцыі, стварыў серыю марскіх пейзажаў (1933—1934), у працы над якімі абапіраўся на навуковы аналіз фізіялагічных і псіхалагічных працэсаў глядацкага ўспрымання. Выканаў цыкл літаграфій «Лодзь без функцыяналізму» (1936). Надаваў вялікую ўвагу функцыянальнай графіцы і друкарскаму мастацтву, распрацаваў для сваіх вучняў спецыяльны курс функцыянальнай друку. Напісаў кнігі «Унізм у жывапісе» (1928) і «Кампазіцыя прасторы: Разлік прасторава-часавага рытму» (1931).
 
== Сляды выяў ==