Розніца паміж версіямі «Фрол Парфіравіч Шмыгаў»

З 1944 года Фрол Шмыгаў працаваў загадчыкам аддзела [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь|Міністэрства замежных спраў БССР]]. У 1945 быў у складзе дэлегацыі БССР, якая прымала ўдзел у Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года. У 1949 з-за абвастрэння адносін з міністрам замежных спраў [[Кузьма Венедыктавіч Кісялёў|Кісялёвым]] сышоў з Міністэрства і працягнуў кар’еру ў сферы вышэйшай адукацыі<ref name="bse"/><ref name="ng">{{артыкул|аўтар=Дергач Ірына|загаловак=Последний из пяти первых|издание=[[Народная газета]]|год=1990|выпуск=30 кастрычніка — 6 лістапада|нумар=5}}</ref>.
 
З 1949 па 1952 гады Фрол Шмыгаў працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). З 1952 — прарэктар БДУ, у 1956 — загадчык кафедры [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]]. З 1957 — дэкан гістарычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (верагодна па сумяшчальніцтву). З 1961 па 1970 — рэктар [[Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт|Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў]]. З 1970 — рэктар [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага педагагічнага інстытута імя М]]. [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Горкага]] (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт).<ref name="ng"/><ref name="istfak">{{cite web|url=http://hist.bspu.by/istoriya-fakulteta/|title=История факультета|publisher=Официальный сайт Исторического факультета Белорусского государственного педагогического университета имени М. Танка|accessdate=2014-10-05|archiveurl=https://web.archive.org/web/20141006131610/http://hist.bspu.by/istoriya-fakulteta/|archivedate=2014-10-06|deadlink=yes}}</ref><ref>{{артыкул|загаловак=Пётр Кухарчык: «Юбілей яшчэ наперадзе»|спасылка=http://issuu.com/nastaunik/docs/1065-16|мова=be|выданне=Настаўнік|месца=Мн.|выдавецтва=РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ»|год=2009|выпуск=26 ллістапада|нумар=16 (1065)|старонкі=2}}</ref>.
 
Фрол Шмыгаў памёр 15 кастрычніка 1993 года. Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]] у Мінску.
 
== Сан-Францыская канферэнцыя ==
З 25 красавіка па 26 чэрвеня 1945 года ў [[Сан-Францыска]] праходзіла міжнародная канферэнцыя з удзелам 50 дзяржаў, на якой быў падпісаны [[Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый|Статут ААН]], які ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 года. З боку БССР на канферэнцыю была адпраўлена дэлегацыя, у якую ўваходзілі наркам замежных спраў [[Кузьма Венедыктавіч Кісялёў]] (кіраўнік дэлегацыі), [[Антон Раманавіч Жэбрак|А.]] [[Антон Раманавіч Жэбрак|Жебрак]], [[Уладзімір Мікалаевіч Перцаў|У. Перцаў]], Г. Байдакоў, Ф. Шмыгаў, [[М. Лынькоў]] і В. Фармашаў <ref name="tutby">{{Cite news|url=http://news.tut.by/society/165002.html|title=Это мы: Белорусы в ООН|author=Вайткун, Алексей|date=24 сакавіка 2010|publisher=[[TUT.BY]]|accessdate=2014-10-05}}</ref> (паводле іншай крыніцы, Фрол Шмыгаў быў генеральным сакратаром дэлегацыі БССР ). Фрол Шмыгаў быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пры прыняцці Статута ААН.
 
Яшчэ раней, ў 1944 годзе праходзіла Канферэнцыя ў Думбартан-Окс, на якой былі выпрацаваны асноўныя палажэнні для будучага Статута ААН. Фрол Шмыгаў некалькі месяцаў, са жніўня па кастрычнік 1944 года, правёў у амерыканскім горадзе [[Думбартан-Окс]], вывяраючы тэксты будучага статута. Гэта была карпатлівая праца, так як былі варыянты тэксту на розных мовах. Нельга было дапусціць рознагалоссяў і розначытанняў <ref name="stv">{{Cite web|url=http://www.ctv.by/node/31309|title=На карте мира. Фильм десятый|author=Карафа-Корбут, Елена (автор сценария); Лескин, Андрей (режиссёр)|date=21.12.2009|work=С чего начинается родина|publisher=[[СТВ (телеканал, Белоруссия){{!}}СТВ]]|format=документальный фильм|accessdate=2014-10-05}} [http://my.mail.ru/mail/gagosova55/video/75551/76067.html онлайн-запись фильма на сайте mail.ru]</ref> .