Рассветаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Рассве́таўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Добрушскі раён|Добрушскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр — пасёлак [[Рассвет (Добрушскі раён)|Рассвет]].
 
Пасля [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|другога ўзбуйнення БССР]] з 8 снежня 1926 года '''Мар’інскі сельсавет''' у складзе Добрушскага раёна [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Мар’іна (Добрушскі раён)|Мар’іна]]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе [[Веткаўскі раён|Веткаўскага раёна]]. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў '''Мар’інскі нацыянальны рускі сельсавет'''. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі [[Дубовы Лог (Добрушскі раён)|Дубовы Лог]], [[Лявонцьева (Добрушскі раён)|Лявонцьева]] і [[Млынок (Добрушскі раён)|Млынок]] [[Сівінскі сельсавет|Сівінскага сельсавета]]<ref>Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).</ref>. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, сельсавет перайменаваны ў Рассветаўскі. 26 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з [[Крупецкі сельсавет|Крупецкага сельсавета]] перададзены 5 населеных пунктаў. У 2005 годзе цэнтр сельсавета атрымаў статус пасёлка. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Дзям’янкаўскі сельсавет|Дзям’янкаўскага сельсавета]] (5 населеных пунктаў: вёскі [[Бярозкі (Добрушскі раён)|Бярозкі]], [[Дзям’янкі]], [[Дубовы Лог (Добрушскі раён)|Дубовы Лог]], [[Лявонцьева (Добрушскі раён)|Лявонцьева]] і [[Млынок (Добрушскі раён)|Млынок]])<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-309/2009-309(003-022).pdf&oldDocPage=2 Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области]</ref>. 28 лістапада 2011 года скасавана вёска [[Млынок (Добрушскі раён)|Млынок]]<ref>[http://www.pravo.by/pdf/2011-137/2011_137_9_45779.pdf Решение Добрушского районного Совета депутатов от 28 ноября 2011 г. № 115 Об упразднении деревни Млынок]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1791 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 91,0 % — [[беларусы]], 5,8 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 2,0 % — [[украінцы ў Беларусі|украінцы]], 0,4 % — [[цыганы на Беларусі|цыганы]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]{{ref-ru}}</ref>.