Новаграмыцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Новаграмы́цкі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Веткаўскі раён|Веткаўскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Новыя Грамыкі]].
 
Пасля [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|другога ўзбуйнення БССР]] з 8 снежня 1926 года '''Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі) сельсавет''' у складзе Веткаўскага раёна [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]] [[БССР]]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных [[Глыбаўскі сельсавет (Веткаўскі раён)|Глыбаўскага]], [[Пацёскі сельсавет|Пацёскага]] і [[Шэйкагуткаўскі сельсавет|Шэйкагуткаўскага (Шэйкаўскага)]] сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Барталамееўскі сельсавет|Барталамееўскага сельсавета]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. З 25 снежня 1962 года ў складзе [[Гомельскі раён|Гомельскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1968 годзе скасаваны пасёлак [[Чырвоная Зорка (Веткаўскі раён)|Чырвоная Зорка]] (зліўся з вёскай Барталамееўка)<ref>Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).</ref>. 28 студзеня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да [[Барталамееўскі сельсавет|Барталамееўскага]], [[Неглюбскі сельсавет|Неглюбскага]] і [[Стаўбунскі сельсавет|Стаўбунскага]] сельсаветаў.
 
{{зноскі}}