Кніга Выхад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 30:
|Вікікрыніцы = Зыход
}}
'''Кніга «Выхад»''', '''кніга «Зыход»''' ({{lang-he|שְׁמוֹת}}, '''Шмот''' — «Вось імёны»; {{lang-la|Exodus}} ад грэч. Ἔξοδος — выхад, зыход) — другая кніга [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Паводле зместу з'яўляецца працягам [[кніга Быццё|кнігі «Быццё»]]. Яе асноўная тэма — выхад ізраільскага народа з егіпецкай няволі і яго вандраванне ў пустыні на чале з [[Майсей|Майсеем]]<ref>[http://www.catholic.by/2/libr/slounik.html#q149 catholic.by]</ref>.
 
У кнізе «Выхад» апісваецца лёс 12 кален яўрэйскага народа. Паказваюцца надзвычай жорсткія ўмовы іх паднявольнага жыцця ў Егіпце пасля смерці [[Іосіф, сын Якава|Іосіфа]] і прыходу да ўлады новага фараона, які, незадаволены хуткім ростам яўрэйскага насельніцтва, выдаў загад для павівальных бабак, каб яны, прымаючы роды ў цяжарных ізраільцянак, бязлітасна знішчалі яўрэйскіх немаўлят мужчынскага полу. Галоўны герой гэтай кнігі — [[Майсей]]. У «Выхадзе» падаецца надзвычай складаная, поўная прыгод і драматызму гісторыя яго жыцця ад нараджэння і да таго часу, калі ён стаў правадыром свайго народа і вывеў яўрэяў з егіпецкай няволі. Толькі на другі год іх блуканняў па пустыні, апавядаецца ў Бібліі, Бог на адной з гор [[Сінайскі паўвостраў|Сінайскага паўвострава]] даў ім праз Майсея свой закон, паводле якога яны павінны былі жыць і ўсталёўваць свае ўзаемаадносіны з богам. Захаванне гэтага дагавору-запавету стала ўмовай заступніцтва ўсявышняга за яўрэяў, іх будучага лёсу і выратавання. Майсей з гэтага часу стаў фактычным заканадаўцам свайго народа, складальнікам маральнага кодэкса, асноўная сутнасць якога сфармулявана ў славутых [[Дзесяць запаведзяў|10 запаведзях]]. Далей у творы падаецца падрабязны пералік самых разнастайных і дэталёвых настаўленняў і правіл, якія датычаць быту яўрэяў, іх звычаяў і рэчігійныхрэлігійных абрадаў. Кніга «Выхад» завяршаецца апісаннем будаўніцтва свяцілішча і асвячэннем яго па даручэнню бога заканадаўцам Майсеем.<ref name="СкТв">Скарына Ф. Творы:... С. 162—163.</ref>
 
== [[Біблія Францыска Скарыны]] ==
Радок 38:
Кніга «Выхад» [[Ф. Скарына|скарынаўскага]] друку пачынаецца тытульным аркушам, на якім змешчана ілюстрацыйная тэматычная гравюра з надпісам: «''Дщера фараонова знашла отроча Моисея у воде''». На яго адвароце пачынаецца прадмова Скарыны. Пасля яе ідзе тлумачальны тэкст наступнага зместу: «''Кто бы пак межи простыми людми братии моей захотел яснее разумети, яковым обычаем был храм уделан, кивот, стол, требник и ризы жреческии, тое все вымалеваное нижей знайдеть''». Перад самім тэкстам кнігі «Выхад» Скарына падае застаўку, якая ўжо была ім выкарыстана ў [[кніга Песня песняў|кнізе «Песня песняў»]]. Апрача гэтых гравюр у кнізе пададзена яшчэ пяць ілюстрацый: у раздзеле 25 на л. 45 адв. з подпісам — «''Взор кивота или скрини завета господьня''», на л. 46 адв. — «''Взор стола, на нем же бѣ хлеб посвященый''», на л. 47 адв. — «''Взор светилника златого с ветием его''», у раздзеле 27 на л. 50 адв. — «''Взор требинка, на нем же приношаху жертвы''» і на л. 52 адв. — партрэтная гравюра Аарона з надпісам «''Взор риз жреческих, еже быша на Ароне''». Апошнія дзве гравюрныя ілюстрацыі [[Францыск Скарына]] паўтарыў у наступнай [[кніга Левіт|кнізе «Левіт»]] з некаторымі адрозненнямі тэксту да гэтых ілюстрацый і асобных дэталей фону ў малюнку [[Аарон]]а. Кніга «Выхад» скарынаўскага выдання захавалася ў 17 асобніках.<ref name="СкТв"/>
 
==Пераклады==
* [[Кніга Выхад (Скарына)]]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=750 Другая кніга Масеява - Выхад] ў перакладзе [[Ян Станкевіч|Яна Станкевіча]] і [[Майсей Гітлін|Майсея Гітліна]]
* [https://knihi.com/none/Biblija.html#chapter53 Выхад] ў перакладзе [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]]
* [https://knihi.com/none/Biblija_Piaciknizza_Majsieja.html#chapter52 Кніга Выхаду] ў перакладзе [[Уладзіслаў Чарняўскі|Уладзіслава Чарняўскага]]
{{зноскі}}
 
Радок 45 ⟶ 50:
 
{{Кнігі Старога Запавету}}
{{Кнігі Танаха}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету]]