Розніца паміж версіямі "Аркадзь Качан"

773 байты дададзена ,  3 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Асоба |імя = Аркадзь Качан |арыгінал імя = |партрэт = Аркадзь_Качан.jpg |апіс...')
 
др
Нарадзіўся [[13 мая]] [[1921]] г. у в. [[Барсукі (Докшыцкі раён)|Барсукі]] [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]] ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспубліцы]] у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.
 
Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў [[Маладзечна|Маладзечне]]. Пазней працаваў сакратаром суда ў [[Глыбокае|Глыбокім]]. Па сканчэнні курсаў каманднага складу [[Беларуская самаахова|Беларускай самааховы]] ў [[Лебедзева (Маладзечанскі раён)|Лебедзеве]] каля Маладзечна кіраваў ротай [[13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД|13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД]] у Вілейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у [[Германія|Германію]] і трапіў у [[30-я грэнадзёрская дывізія СС|дывізію «Беларусь»]], разам з якой пазней здаўся амерыканцам.
 
Па вайне некалькі гадоў правёў у лагеры для перамешчаных асобаў у [[Розенгайм]]е. Ад 1950 г. жыў у [[Аўстралія|Аўстраліі]], у [[Сідней|Сіднеі]]. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар [[Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (надпалітычнае)|Беларускага аб’яднання ў Новай Паўднёвай Валіі]]. Сябра [[Рада БНР|Рады БНР]], [[Беларускі культурна-грамадскі клуб|Беларускага культурна-грамадскага клуба]] і [[Федэральная рада беларускіх арганізацый у Аўстраліі|Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі]]. Пры канцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сіднеі. Сталы фундатар беларускіх выданняў і ўстаноў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў бібліятэкі аўстралійскіх універсітэтаў.
 
Памёр [[4 снежня]] [[1982]] г. у Сіднеі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак [[Роквуд]].
 
== Памяць ==
{{DEFAULTSORT:Качан Аркадзь}}
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Германіі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Аўстраліі]]
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Ваенныя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС]]