Беларуская хатка (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратурва: прыбіранне выдаленага шаблона з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі [[Уладзіслаў Галубок|У. Галубок]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|М. Багдановіч]], [[Зоська Верас|З. Верас]], [[Усевалад Сцяпанавіч Фальскі|У. Фальскі]] і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першае таварыства беларускай драмы і камедыі]], тэатральная трупа пад кіраўніцтвам [[Францішак Аляхновіч|Ф. Аляхновіча]], Мінскае таварыства працоўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета «[[Вольная Беларусь (1917)|Вольная Беларусь]]», «[[Беларусь (1919, Мінск)|Беларусь]]»).
 
Актывістка беларускага маладзёжнага руху [[Апалонiя Савёнак-Раткевіч]] так згадвала пра актывістаў мінскай «Беларускай хаткі»:
{{Цытата|
Гэтыя выдатныя людзi выбралi найвастрэйшую зброю — мастацкае слова. Яны прамаўлялi да нас вуснамi нашых паэтаў адраджэнцаў… Гэта было для нас i навукай, i клiчам, i загадам, i праграмай дзейнасцi. Мы бачылi iдэю, тую высокую, велічную iдэю змагання за волю свае Бацькаўшчыны i свайго народу…