Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 85:
З сяр. [[16 стагоддзе|XVI ст.]] Свіслач перайшла да [[Заслаўскія, Жаслаўскія|Заслаўскіх]], у [[1581]] — зноў да [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. У [[1667]] уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У [[1668]] тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка<ref name="EVKL"/>.
 
У [[1778]] Свіслач перайшла ў валоданне [[Вінцэнт Тышкевіч|Вінцэнта Тышкевіча]], сенатара [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], жанатага на пляменніцы [[Спіс каралёў польскіх|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, [[Свіслацкі тэатр Тышкевіча|тэатр з капэлай]], парк. У [[1793]] Свіслач увайшла ў [[Гродзенскае ваяводства]]. У кан. [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] тут праводзіліся вялікія кірмашы.
 
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Свіслач апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у [[Слонімская губерня|Слонімскай]], потым [[Літоўская губерня|Літоўскай губерні]]. З [[1801]] мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]. У [[1804]] В. Тышкевіч заснаваў тут [[Свіслацкая гімназія|гімназію]], якую ў [[1851]] пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — [[Кастусь Каліноўскі]], [[Восіп Кавалеўскі]], [[Станіслаў Горскі]], [[Юзаф Крашэўскі]], [[Напалеон Орда]], [[Рамуальд Траўгут]]. Станам на [[1833]] у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.