Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў [[1522]] г., але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.
Статут складала камісія пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ [[А. Гаштольд|Альбрэхта Войцеха Гаштольда]]. Асоб, што займаліся падрыхтоўкай Статуа устанавіць з абсалютнай дакладнасцю ў наш час немагчыма, але ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы між іншым прымалі ўдзел доктар права [[Францыск Скарына]] і сам канцлер Гаштольд. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем [[Жыгімонт Стары|Жыгімонтам Старым]], які пазней зацвердзіў Статут. З гэтай нагоды была напісана «Пахвала Жыгімонту», дзе ён называўся «Вялікім Жыгімонтам», бо пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, ''«нас вучыўнавчыл справядлівасцісправедлівості чыніцічыніті»''.
Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, [[Судзебнік 1468|Судзебніка 1468 г.]], прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута адыйшлі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Пры гэтым яны былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута 1529 года, хоць і супярэчылі яго асноўным прынцыпам.