Хаім Ізраілевіч Мальцінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'ісям’і рамесніка. Вучыўся ў [[Віцебскі яўрэйскі педагагічны тэхнікум|Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме]] (1927—1929). Скончыў [[Кіеўскі інстытут народнай адукацыі]] (1931). Працаваў у яўрэйскіх газетах «Юны ленінец» (1932—1933) і «Акцябэр» (1935—1937) у Мінску. Служыў у Чырвонай Арміі (1933—1934). У 1939 г. накіраваны ў [[Пінск]], дзе працаваў у абласной газеце. З 1940 г. зноў у [[Мінск]]у, у газеце «Чырвоная змена». З пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Беларусі, Польшчы, над Берлінам быў цяжка паранены. Пасля вайны быў рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва (1946—1947), выдавецтва Яўрэйскай аўтаномнай вобласці ([[Бірабіджан]], 1947—1951). У 1951 г. рэпрэсіраваны. У 1956 г. рэабілітаваны. Жыў у [[Наманган]]е ([[Узбекістан]]), з 1960 г. — у Мінску. У 1975 г. выехаў у Ізраіль. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (1934—1974).
 
Узнагароджаны [[ордэн Айчыннай вайны|ордэнамі Айчыннай вайны]] I і II ступеняў, [[ордэн Чырвонай Зоркі|Чырвонай Зоркі]], медалямі.
 
== Творчасць ==
У рэспубліканскім друку выступаў з 1929 г. Пісаў на мове [[ідыш]]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Як жыццё, дарагое» (Кіеў, 1931), «Бадзёрым крокам» (1936), «Без ценю» (1936), «Гады, гады мае» (Масква, 1973), кніг драматургіі «На вышцы» (1934), «Наш фарпост» (1935), «Каля саду» (1936), апавяданняў для дзяцей «Дзеці» (1933), кніжак вершаў для дзяцей «Наш хор» (1933), «Юны ленінец» (1934), «Брацікам і сястрычкам» (1939, 1962). На беларускай мове выйшлі кнігі вершаў і паэм «Поплеч з сынам усталі» (1963), «Родны дом» (1965), вершаў «На сонечным баку» (1967), «Мой добры голуб» (1970), паэма «Ёлка пад акном» (1967), «Аднаактовыя п'есып’есы» (1964), кніжкі паэзіі для дзяцей «Навагодняя ёлка» (1939, 1948), «Вясёлыя вароты» (1972), «Кола дружбы» (1973).
 
{{зноскі}}
Радок 14:
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Хаім Ізраілевіч Мальцінскі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Мальцінскі}}
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]