Таварыства беларускай школы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дзейнасць: Выпраўлена правапіс
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Радок 19:
Таварыства выказвала рашучы пратэст супраць закрыцця беларускіх гімназій і пачатковых школ, выступала за дэмакратызацыю народнай адукацыі. У 1927 надрукавана «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» [[І. Дварчанін]]а. Летам 1927 і 1928 у Радашковічах былі арганізаваны настаўніцкія курсы. [[А. Паўловіч]] у брашуры «Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы» (1928) і ў «Беларускім календары» на 1929 выклаў бачанне мэтаў, задач і зместу выхавання. Разам з іншымі прадстаўнікамі заходнебеларускай грамадскасці ён выступаў з рэзкім асуджэннем увядзення ў існуючыя беларускія і польска-беларускія пачатковьы школы буквара з лацінскай азбукай. У брашуры «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага» (1929, пад псеўд. Паляшук) Паўловіч прызнаў яго шкодным для нацыянальнай свядомасці дзяцей.
 
Пасля забароны польскімі ўладамі ў жніўні 1928 Галоўнай управы (да жніўня 1929) пад уздзеяннем ідэйна-палітычнага размежавання адбылася палярызацьыпалярызацыя поглядаў у кіраўніцтве ТБШ наконт характару яго дзейнасці. Дзеячы [[КПЗБ]], клуба «Змаганне» выступалі за палітызацыю работы таварысва, прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі настойвалі абмежавацца толькі асветнай працай, што ўспрымалася як згодніцтва. На нелегальным з'ездзе ТБШ у [[Вільня|Вільні]] [[19 мая]] [[1929]] былі прыняты рэзалюцыі (агульнапалітычная, пратэст супраць праследаванняў з боку польскіх улад), а таксама выключаны з таварыства за «школьную дзейнасць» праціўнікі палітызацыі ([[Р. Астроўскі]], [[А. Луцкевіч]], [[А. Неканда-Трэпка]], Я. Шнаркевіч, [[А. Коўш]] і інш.). Лявацка-сектанцкі падыход КПЗБ да нацыянальнага пытання ў канцы 1920 — пач. 1930-х г. адмоўна паўплываў на становішча Таварыства, яго барацьбу супраць паланізацыі беларускага насельніцтва. Польскія ўлады закрылі беларускія гімназіі ў [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковічах]] (1929), [[Клецкая беларуская гімназія|Клецку]] (1931), [[Навагрудская беларуская гімназія|Навагрудку]] (1934), шэраг беларускіх пачатковых школ, перашкаджалі дзейнасці ТБШ, забаранялі акруговыя і павятовыя з'езды, управы, гурткі, клубы, бібліятэкі, арыштоўвалі і судзілі кіраўнікоў, актывістаў. У 1928 — ліпені 1930 забаронена дзейнасць 6 акруговых упраў і больш за 300 гурткоў. 1-4 лютага 1933 у Вільні адбыўся суд над Галоўнай управай ТБШ. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы «камуністычнай змовы» не было пацверджана — [[Ф. Стацкевіч]], [[Р. Шырма]], М. Пяткевіч былі апраўданы, М. Церах і [[Ю. Саковіч]] атрымалі па 3, Я. Скурко ([[Максім Танк]]) — 2 гады турэмнага зняволення. У 1930-33 з-за ганенняў не ўдалося правесці агульны з'езд ТБШ. Да восені 1932 колькасць гурткоў зменшылася да 150 (каля 4 тыс. чал.), засталася 1 акруговая ўправа ў Беластоку (забаронена ў сакавіку 1934).
 
Негатыўны ўплыў зрабілі палітычныя рэпрэсіі ў 1930-я г. ў БССР у адносінах да былых кіраўнікоў і актывістаў ТБШ [[С. Рак-Міхайлоўскі|С. Рак-Міхайлоўскага]], [[П. Мятла|П. Мятлы]], [[І. Дварчанін]]а, [[Ф. Валынец|Ф. Валынца]], [[Я. Гаўрылік]]а, [[Б. Тарашкевіч]]а і інш. Галоўная ўправа падвяргалася беспадстаўным абвінавачванням з боку КПЗБ. Хоць на нелегальным з'ездзе [[17 чэрвеня]] [[1934]] быў выказаны заклік да ажыўлення працы, Галоўная ўправа па-ранейшаму была паралізавана дэструктыўнымі дзеяннямі камуністаў. 3-за ідэйна-палітычных разыходжанняў не было наладжана супрацоўніцтва з іншымі культурна-асветнымі арганізацыямі, у т.л. створаным у 1932 Таварыствам беларускай асветы.