Розніца паміж версіямі «Фрол Парфіравіч Шмыгаў»

няма тлумачэння праўкі
{{Дзяржаўны дзеяч}}
'''Фрол Парфіравіч Шмыгаў''' ([[29 жніўня]], [[1913]], в. Петухі, Томская губерня, [[Расійская імперыя]]{{sfn|БСЭ|1974|name="bse"|с=?}}  — [[15 кастрычніка]] [[1993]], [[Мінск]], [[Беларусь|Рэспубліка Беларусь]])  — беларускі савецкі гісторык, дыпламат, кандыдат гістарычных навук, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, рэктар двух [[Вышэйшая навучальная ўстанова|ВНУ]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], дэпутат [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] 8-га склікання, старшыня Пастаяннай камісіі [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] па замежных справах. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года, на якой быў прыняты [[Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый|Статут ААН]]<ref name="sb">{{Cite news|url=http://www.sb.by/etot-den-v-istorii/article/etot-den-v-istorii-29-avgusta-4.html|title=Этот день в истории 29 августа|date=29 августа 2013|publisher=[[Советская Белоруссия]]|accessdate=2014-10-05}}</ref>.
 
== Біяграфія ==
Фрол Парфіравіч Шмыгаў нарадзіўся [[29 жніўня]] [[1913|1913 года]]<ref name="sb">{{Cite news|url=http://www.sb.by/etot-den-v-istorii/article/etot-den-v-istorii-29-avgusta-4.html|title=Этот день в истории 29 августа|date=29 августа 2013|publisher=[[Советская Белоруссия]]|accessdate=2014-10-05}}</ref> (16 жніўня 1913 па старым стылі) у сялянскай сям’і ў вёсцы Петухі, Томская губерня, [[Расійская імперыя]] (цяпер Ключэўскі раён, [[Алтайскі край]], [[Расія]]) {{Sfn|БСЭ|1974}}.
 
У 1935 годзе Фрол Шмыгаў скончыў Пермскі педагагічны інстытут (цяпер Пермскі дзяржаўны педагагічны універсітэт). З 1938 года  — выкладчык кафедры Пермскага педінстытута. З 1941  — загадчык кафедры і член [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|КПСС]].
 
З 1944 года Фрол Шмыгаў працаваў загадчыкам аддзела [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь|Міністэрства замежных спраў БССР]]. У 1945 быў у складзе дэлегацыі БССР, якая прымала ўдзел у Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года. У 1949 з-за абвастрэння адносін з міністрам замежных спраў [[Кузьма Венедыктавіч Кісялёў|Кісялёвым]] сышоў з Міністэрства і працягнуў кар’еру ў сферы вышэйшай адукацыі<ref name="bse"/><ref name="ng">{{артыкул|аўтар=Дергач Ірына|загаловак=Последний из пяти первых|издание=[[Народная газета]]|год=1990|выпуск=30 кастрычніка — 6 лістапада|нумар=5}}</ref>.
 
З 1949 па 1952 гады Фрол Шмыгаў працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер  — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). З 1952  — прарэктар БДУ, у 1956  — загадчык кафедры [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]]. З 1957  — дэкан гістарычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (верагодна па сумяшчальніцтву). З 1961 па 1970  — рэктар [[Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт|Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў]]. З 1970  — рэктар [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага]] (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт)<ref name="ng"/><ref name="istfak">{{cite web|url=http://hist.bspu.by/istoriya-fakulteta/|title=История факультета|publisher=Официальный сайт Исторического факультета Белорусского государственного педагогического университета имени М. Танка|accessdate=2014-10-05|archiveurl=https://web.archive.org/web/20141006131610/http://hist.bspu.by/istoriya-fakulteta/|archivedate=2014-10-06|deadlink=yes}}</ref><ref>{{артыкул|загаловак=Пётр Кухарчык: «Юбілей яшчэ наперадзе»|спасылка=http://issuu.com/nastaunik/docs/1065-16|мова=be|выданне=Настаўнік|месца=Мн.|выдавецтва=РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ»|год=2009|выпуск=26 ллістапада|нумар=16 (1065)|старонкі=2}}</ref>.
 
Фрол Шмыгаў памёр 15 кастрычніка 1993 года. Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]] у Мінску.
 
== Сан-Францыская канферэнцыя ==
З 25 красавіка па 26 чэрвеня 1945 года ў [[Сан-Францыска]] праходзіла міжнародная канферэнцыя з удзелам 50 дзяржаў, на якой быў падпісаны [[Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый|Статут ААН]], які ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 года. З боку БССР на канферэнцыю была адпраўлена дэлегацыя, у якую ўваходзілі наркам замежных спраў [[Кузьма Венедыктавіч Кісялёў]] (кіраўнік дэлегацыі), [[Антон Раманавіч Жэбрак|А. Жебрак]], [[Уладзімір Мікалаевіч Перцаў|У. Перцаў]], Г. Байдакоў, Ф. Шмыгаў, [[М. Лынькоў]] і В. Фармашаў<ref name="tutby">{{Cite news|url=http://news.tut.by/society/165002.html|title=Это мы: Белорусы в ООН|author=Вайткун, Алексей|date=24 сакавіка 2010|publisher=[[TUT.BY]]|accessdate=2014-10-05}}</ref> (паводле іншай крыніцы, Фрол Шмыгаў быў генеральным сакратаром дэлегацыі БССР). Фрол Шмыгаў быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пры прыняцці Статута ААН.
 
Яшчэ раней, ў 1944 годзе праходзіла Канферэнцыя ў Думбартан-Окс, на якой былі выпрацаваны асноўныя палажэнні для будучага Статута ААН. Фрол Шмыгаў некалькі месяцаў, са жніўня па кастрычнік 1944 года, правёў у амерыканскім горадзе [[Думбартан-Окс]], вывяраючы тэксты будучага статута. Гэта была карпатлівая праца, так як былі варыянты тэксту на розных мовах. Нельга было дапусціць рознагалоссяў і розначытанняў <ref name="stv">{{Cite web|url=http://www.ctv.by/node/31309|title=На карте мира. Фильм десятый|author=Карафа-Корбут, Елена (автор сценария); Лескин, Андрей (режиссёр)|date=21.12.2009|work=С чего начинается родина|publisher=[[СТВ (телеканал, Белоруссия){{!}}СТВ]]|format=документальный фильм|accessdate=2014-10-05}} [http://my.mail.ru/mail/gagosova55/video/75551/76067.html онлайн-запись фильма на сайте mail.ru]</ref> .
Тадышні рэктар ін’язу прафэсар Шмыгаў быў, канечне, як усе кіраўнікі ВНУ, ідэалягічна чалавекам артадаксальным, аднак быў даволі лібэральны і прагрэсіўны ў адносінах да навуковых лінгвістычных дасьледаваньняў.
{{Канец цытаты|Пётр Садоўскі («Мой шыбалет», 2008)}}[[Дзмітрый Львовіч Быкаў|Дзмітрый Быкаў]] расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, напісаў аб Шмыгаве в часопісе «Собеседник»<ref name="sobesed">https://ru-bykov.livejournal.com/3009745.html</ref>:{{Пачатак цытаты}}
Рэктарам Мінскага ін’яза быў Ф. П. Шмыгаў. Сустракаючыся са студэнтамі, ён здымаў капялюш. ВНУ грымеў на ўсю рэспубліку, самадзейны тэатр ставіў спектаклі, носьбіты мовы чыталі лекцыі...лекцыі…
{{oq|ru|Ректором Минского иняза был Ф.П.Шмыгов. Встречаясь со студентами, он снимал шляпу. Вуз гремел на всю республику, самодеятельный театр ставил спектакли, носители языка читали лекции...}}
{{Канец цытаты|Дзмітрый Быкаў («Собеседник», №18, май 1990 года)}}
 
== Сям’я і дзеці ==
Жонка Фрола Шмыгава  — Антаніна Апанасаўна. У сям’і быў сын Ігар і дачка Ірына. Першая жонка Фрала Шмыгава  — Лізавета Мікалаеўна. У іх у сям’і было двое дзяцей: Георгій Шмыгаў і дачка Наталля. Нашчадкі Шмыгава пайшлі па слядах бацькі, стаўшы патомнымі дыпламатамі. Ігар Шмыгаў працаваў на пасадзе саветніка, часовага паверанага ў справах у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША, саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве<ref name="wtimes">{{Артыкул|спасылка=https://www.washingtontimes.com/news/2002/jun/19/20020619-032023-7204r/|загаловак=Embassy Row|год=2002|выпуск=Wednesday, June 19}}</ref>. Георгій Шмыгаў знаходзіўся ў ЗША з дыпламатычнай місіяй, а таксама працаваў у Маскве. Унук Антон Ігаравіч Шмыгаў працаваў першым сакратаром аддзела АБСЕ і Савета Еўропы ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, першым сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі.
 
{{Зноскі}}
[[Катэгорыя:Члены КПСС]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»]]
[[Катэгорыя:Рэктары Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта‎ўніверсітэта]]