Таварыства беларускай школы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дзейнасць: Выпраўлена правапіс
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
→‎Дзейнасць: Выпраўлена правапіс
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Радок 23:
Негатыўны ўплыў зрабілі палітычныя рэпрэсіі ў 1930-я г. ў БССР у адносінах да былых кіраўнікоў і актывістаў ТБШ [[С. Рак-Міхайлоўскі|С. Рак-Міхайлоўскага]], [[П. Мятла|П. Мятлы]], [[І. Дварчанін]]а, [[Ф. Валынец|Ф. Валынца]], [[Я. Гаўрылік]]а, [[Б. Тарашкевіч]]а і інш. Галоўная ўправа падвяргалася беспадстаўным абвінавачванням з боку КПЗБ. Хоць на нелегальным з'ездзе [[17 чэрвеня]] [[1934]] быў выказаны заклік да ажыўлення працы, Галоўная ўправа па-ранейшаму была паралізавана дэструктыўнымі дзеяннямі камуністаў. 3-за ідэйна-палітычных разыходжанняў не было наладжана супрацоўніцтва з іншымі культурна-асветнымі арганізацыямі, у т.л. створаным у 1932 Таварыствам беларускай асветы.
 
Магчымасці для аднаўлення дзейнасці ТБШ з'явіліся пасля выпрацоўкі КПЗБ тактыкі адзінства дзеянняў і стварэння шырокага антыфашысцкага народнага фронту. У студзені [[1936]] Галоўная ўправа заклікала нізавыя структуры аднаўляць дзейнасць. У лютым 1936 было заключана пагадненне паміж ТБШ і БІГіК аб адзінстве дзеянняў у школьнай справе, прынята сумесная дэкларацыя аб дамаганні роднай школы, створаны агульны Школьны сакратарыят. Была выдадзена і распаўсюджана інструкцыя з юрыдычнымі даведкамі па школьным заканадаўстве з практычнымі парадамі, арганізавана падача дэкларацый пра адкрыццё беларускіх школ у Баранавіцкім, Браслаўскім, Ваўкавыскім, Вілейскім, Маладзечанскім, Слонімскім і інш. паветах. Польскія ўлады аказвалі супрацьдзеянне школьнай акцыі: праводзіліся канфіскацыі дэкларацый, рэвізіі, затрымкі карэспандэнцыі на пошце, арышты ўпаўнаважаных, запалохванне і інш. Цеснаму ўзаемаіадзеянню ТБШ і БІГіК перашкаджалі недаверлівыя адносіны паміж дзеячамі ШЗБ і Бел. хрысціянскай дэмакратыі, Бел. нац. аб'яднання). Нягледзячы на цяжкасці, Школьны сакратарыят атрымаў каля 4,5 тыс. заяў з месцаў. 5 ліпеня 1936 адбыўся агульны сход кіраўнікрўкіраўнікоў ТБШ і яго віленскага актыву, на якім праведзены выбары, абмеркаваны пытанні аб рабоце арг-цыі і яе задачах. Амаль поўная адсутнасць беларускіх школ (у канцы 1936 снавалі 8 беларускіх і 14 польска-беларускіх пачатковых школ, адзіная беларуская гімназія ў Вільні) выклікала пашырэнне самаадукацыі, хатняга навучання. Прапагандай гэтага сродку атрымання ведаў займаўся часопіс «Беларускі летапіс». Паўловіч склаў і выдаў буквар для хатняга навучання «Першыя зярняткі» (1936, у 1937 — «Засеўкі» на лацінцы). Кіраўнікі і актывісты ТБШ [[13 снежня]] 1936 прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Дня беларускай культуры ў Вільні, прымеркаваных да 15-годдзя ТБШ, іншых угодкаў.
 
ТБШ забаронена польскімі ўладамі [[2 снежня]] 1936. Адноўлена ў Рэспубліцы Беларусь у 1996 годзе.