Вера Вярба: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Вера}} {{вызн|1=Вярба}}, сапр.: {{вызн2|1=Гертруда Пятроўна САКАЛОВА}} (нар. [[14 студзеня]] [[1942]], в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна), беларуская паэтка.
 
Нарадзілася ў сям'і служачых. Бацька, Маркаў Пётр Андрэевіч, загінуў у 1941 пад Смаленскам. Маці, Казлоўская Надзея Васілеўна, працавала інжынерам у [[Мінск]]у. У 1958 В. Вярба скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на філалагічны факультэт [[БДУ]], які скончыла ў 1964. Працавала пазаштатным карэспандэнтам часопіса «Маладосць» (1964—1969), старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку (1969—1971). 3 1972 — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1977 пазаштатны карэспандэнт часопіса «Работніца і сялянка», з 1980 - у часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1964 г., абіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР. Жыве ў Мінску.