Кітайскае пісьмо: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
Кітайскую пісьменнасць звычайна называюць іерагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна карэнным чынам адрозніваецца ад [[алфавіт]]най тым, што большасць яе знакаў акрамя гукавога (фанетычнага) значэння дагэтуль захоўвае яшчэ і некаторую (часам вельмі аддаленую) сувязь з сэнсавым значэннем. Кітайскае пісьмо, як і ўвогуле большасць іерагліфічных пісьменнасцей, адметнае велізарнай колькасцю знакаў. У слоўніку Кансі налічваецца каля 47035 кітайскіх іерогліфаў, хоць большасць з іх рэдка ўжываецца і ў звычайных сучасных тэкстах амаль не сустракаецца. Такія рэдкаўжывальныя знакі назапашваліся на працягу гісторыі і ў свой час абазначалі рэчы і паняцці, якія пасля выйшлі з ужытку. Лічыцца, што для таго, каб разумець сучасныя кітайскія тэксты, дастаткова ведаць 3000—4000 найбольш ужывальных іерогліфаў<ref>Norman, Jerry (2005). «[http://www.askasia.org/teachers/essays/essay.php?no=101 Chinese Writing: Transitions and Transformations]». От 2006-12-11</ref>.
 
[[Спіс ключоў Кансі]] — сістэма сімвалаў (ключоў) кітайскага пісьма, прынятая ў Японіі, Карэі, Тайвані, складаецца з 214 знакаў, якія расстаўлены ў парадку павелічэння колькасці [[рыса ў іерагліфіцы|рыс]] паводле слоўніка Цзыхуэй 1615 года. У Кітаі сістэмай карысталіся да рэформы 1949 года, а пасля быў уведзены спіс з меншай колькасцю рыс (170—180).
 
== Гісторыя ==
Радок 43 ⟶ 45:
 
Сярод найстаражытнейшых кітайскіх літаратурных помнікаў «[[Шуцзін]]» («Кніга паданняў», 12—5 ст. да н. э.), «[[Іцзін]]» («Кніга перамен», 12—8 ст. да н. э.) і «[[Шыцзін]]» («Кніга песень», 11—6 ст. да н. э.).
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Спіс ключоў Кансі]]
*[[Рыса ў іерагліфіцы]]
 
== Зноскі ==