Ігар Іванавіч Гермянчук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB
Радок 40:
Скончыў факультэт журналістыкі [[БДУ]]. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху 1980-х гг. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні [[Беларуская спеўна-драматычная майстроўня|«Беларуская Майстроўня» (1979—1984)]]. Стаў членам партыі [[БНФ]].
 
У [[1990]] г. у 29-гадовым узросце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]]. [[11 красавіка]] [[1995]] года Ігар Гермянчук разам з іншымі дэпутатамі ад [[Апазіцыя БНФБеларускага народнага фронту «Адраджэньне»|Апазіцыі БНФ]] абвясціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага [[Аляксандр Лукашэнка|Лукашэнкам]] [[рэферэндум]]у пра дзяржаўную [[беларуская мова|мову]] і [[Пагоня|сімволіку]]. У ноч на [[12 красавіка]] 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і жорстка збітыя [[АМАП]]ам і спецназам.
 
У 30-гадовым узросце Ігар Гермянчук узначаліў газету «[[Свабода (1990)|Свабода]]», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым апазіцыйным выданнем краіны. За антыпрэзідэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Пад канец [[1997]] года газета «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені [[1998]] г. Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «[[Навіны]]».