Інстытут літаратуразнаўства НАНБ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
На грунце беларускамоўнай «Гісторыі…» была напісана і апублікавана аднатомная «История белорусской дооктябрьской литературы» ([[1977]]). Яна шмат у чым была арыгінальнай працай, месцамі значна пераўзыходзіла папярэднюю і адыграла важную навукова-асветніцкую ролю ў азнаямленні больш шырокага кола чытачоў з багатай гісторыяй літаратуры беларускага народа. Асноўнымі аўтарамі раздзелаў пра літаратуру ХІ — пач. ХХ ст. былі [[А. Коршунаў]], [[Адам Мальдзіс|А.Мальдзіс]], [[Міхась Мушынскі|М.Мушынскі]], [[Ю. Пшыркоў]], [[П. Дзюбайла]], [[В. Каваленка]], [[В. В. Барысенка]], [[Н. Перкін]], [[М. Ярош]], за што ўсе яны былі адзначаны ў 1980 г. [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа|Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа]].
 
Сапраўднай падзеяй у навуковым жыцці рэспублікі сталі манаграфіі [[Алесь Адамовіч|А. М. Адамовіча]] «Маштабнасць прозы» ([[1972]]), «Здалёк і зблізку» (1976), [[Н. С. Перкін]]а «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» ([[1971]]), «Человек в советском романе» ([[1975]]), [[М. І. Мушынскі|М. І. Мушынскага]] «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гг.» ([[1975]]), [[І. Д. Ралько]] «Вершаскладанне» ([[1977]]), «Верш і мова» ([[1986]]), [[Уладзімір Гніламёдаў|У. В. Гніламёдава]] «Традыцыі і наватарства» ([[1972]]), «Сучасная беларуская паэзія» (1983), [[В. П. Жураўлёў|В. П. Жураўлё]]ва «Структура твора: Рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» ([[1978]]), [[А. П. Матрунёнак|А. П. Матрунён]]ка «Псіхалагічны аналіз ў сучасным беларускім рамане» (1972), «Псіхалагічная проза: Традыцыі і час» ([[1988]]), [[А. С. Яскевіч]]а «Грані майстэрства» (1974), «У свеце мастацкага твора» (1977), «Становление белорусской художественной традиции» ([[1987]]), [[І. С. ШпакоўскагаШпакоўскі|І. С. Шпакоўск]]ага «Структура вершаванага вобраза» (1972), [[А. К. Кабаковіч]] «Беларускі свабодны верш» ([[1984]]), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» ([[1989]]), [[Л. Я. ГаранінаГаранін]]а «Праблемы мемуарнага жанра» ([[1981]]), «Философские искания в белорусской литературе» (1984) і інш.
 
Шмат увагі ў аддзеле аддавалі даследчыкі праблемам паэтыкі і творчага стылю: У. В. Гніламёдаў «[[Іван Мележ]]» (1984), «Янка Купала: Новы погляд» (1995), В. П. Жураўлёў «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана» (1991), А. К. Кабаковіч «Максім Багдановіч: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), Э. М. Мартынава «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977), І. С. Шпакоўскі «Тыпізацыя ў лірыцы» (1980), Т. К. Чабан, «Крылы рамантыкі» (1982), [[Т. К. Чабан]], [[Я. А. Гарадніцкі]] «Сучасная паэзія і фальклор» (1988), А. С. Яскевіч «Ритмическая организация художественного текста» ([[1991]]).
 
У [[1981]] годзе Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы першым у краіне сярод навуковых устаноў падобнага профілю быў узнагароджаны [[Ордэн Дружбы народаў (СССР)|ордэнам Дружбы народаў]].