Амерыканскае фізічнае таварыства: Розніца паміж версіямі

афармленне, катэгорыі
др (+ {{няма катэгорый}})
(афармленне, катэгорыі)
 
{{Арганізацыя}}
'''Амерыканскае фізічнае таварыства''' ({{lang-en|The American Physical Society}}) — другая ў свеце па колькасці арганізацыя (пасля [[Нямецкае фізічнае таварыства|Нямецкага фізічнага таварыства]]), якоеякая аб’ядноўвае фізікаў. Была заснавана ў 1899 годзе. Публікуе больш за дзясятак навуковых часопісаў, уключаючы адзін з самых прэстыжных часопісаў па фізіцы [[Physical Review Letters]], а таксама серыю часопісаў [[Physical Review]]. Пад эгідай таварыства штогод праводзіцца больш за дваццаць навуковых сустрэч і мерапрыемстваў. У склад Амерыканскага фізічнага таварыства ўваходзіць больш за 47000 членаў.
 
== Гісторыя ==
20 мая 1899 года 36 фізікаў [[Калумбійскі ўніверсітэт|Калумбійскага ўніверсітэта]] заснавалі Амерыканскае фізічнае таварыства (APS), мэтай якога яны абвясцілі «развіццё і распаўсюджванне фізічных ведаў». Спачатку практычна адзіная актыўнасць таварыства складалася ў арганізацыі навуковых сустрэч. У 1913 годзе таварыства пачало выпускаць уласны фізічны часопіс Physical Review, створаны ў 1893 годзе ў [[Карнельскі ўніверсітэт|Карнельскім універсітэце]]. З тых часоў выданне часопісаў з’яўляецца другім асноўным напрамкам дзейнасці тварыства. У 1929 годзе пачынаецца выданне часопіса Reviews of Modern Physics, а ў 1958 годзе — Physical Review Letters. З часам у сувязі з ростам папулярнасці і павелічэннем колькасці артыкулаў, што накіроўваюцца ў часопіс, Physical Review быў падзелены на 5 частак (названых літарамі лацінскага алфавіту ад A да E), кожная з якіх прысвечана сваёй больш вузкай тэматыцы. C 2008 года таварвства выпускае бясплатны электронны часопіс Physics, у якім экспертамі коратка апісваюцца найбольш значныя працы, нядаўна апублікаваныя ў іншых часопісах таварыства.
 
У апошні час дзейнасць таварыства стала яшчэ шырэй. У сувязі з павелічэннем федэральнага фінансавання пасля Другой сусветнай вайны і ў шасцідзеясятыяшасцідзясятыя, Амерыканскае фізічнае таварыства стала адной з самых актыўных навуковых арганізацый у свеце, якая ажыццяўляе вялікую колькасць адукацыйных, даследчых і навукова-папулярных праграм.
 
Амерыканскае фізічнае таварыства мае ў сваім складзе 14 падраздзяленняў і 9 тэматычных груп, якія пакрываюць ўсе галіны фізікі.
 
{{Зноскі}}
{{няма катэгорый|date=2021-06-11}}
 
[[Катэгорыя:Фізічныя арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі ЗША]]
[[Катэгорыя:Фізіка ў ЗША]]