Розніца паміж версіямі "Палац Радзівілаў (Паланечка)"

др
(clean up з дапамогай AWB)
 
 
=== Палац ===
[[Файл:Pałanečka, Radzivił, Aranžareja. Паланэчка, Радзівіл, Аранжарэя (1920Savanievič, 1930).jpg|thumb|Неагатычны зімовы сад, 1920]]
Палац — характэрны ўзор забудовы гістарычнага сядзібна-паркавага ансамбля з рысамі архітэктуры позняга класіцызму. Мураваны палац мае сіметрычна-восевую трохчасткавую кампазіцыю. У цэнтры дамінуе двухпавярховы набліжаны ў плане да квадрата будынак, да якога з бакоў далучаны [[галерэя|галерэ]]ямі квадратныя ў плане аднапавярховыя [[флігель|флігелі]]-[[павільён]]ы. Да паўднёва-заходняга павільёна ў другой палове [[XIX ст.]] прыбудаваны корпус [[зімовы сад|зімовага сада]] ([[аранжарэя]]) у рэтраспектыўных формах [[неаготыка|готыкі]] (не захаваўся). Будынкі накрыты ярусна ўзнятымі пакатымі [[шатровы дах|шатровымі дахамі]]. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана плоскімі [[пілястра]]мі, дэкарыравана [[капітэль|капітэлямі]]-[[герма]]мі (на 2-м паверсе) і завершана трохвугольным [[франтон]]ам (не захаваўся), на [[тымпан]]е якога знаходзіўся ляпны [[герб Радзівілаў]], увенчаны [[вянок|вянком]]. Аналагічныя апоры-гермы вызначалі рытм бакавых [[галерэя|галерэ]]й (не захаваліся). Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі плоскімі [[ліштва]]мі з [[сандрык]]амі на фігурных [[кранштэйн]]ах і [[філёнга]]мі, размежаваны міжпаверхавымі паясамі.