Гута (Веткаўскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
 
== Гісторыя ==
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як фальварак у Рэчкаўскай воласці Гомельскага павета [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]]. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 года ўладанне памешчыка І.Грушэцкага. З 1860 года дзейнічала сукнавальня з млынам, з 1875 г. — вінакурня. Паводле перапісу 1897 г. аколіца Хізава Гута, 77 двароў, 407 жыхароў, 4 ветракі, 2 маслабойні, кузня, 3 цагельні. У 1926 г. аколіца, цэнтр [[Хізава-Гуцкі сельсавет|Хізавагуцкага сельсавета]] [[Свяцілавіцкі раён|Свяцілавіцкага раёна]] [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]]. 98 двароў, 446 жыхароў, паштовы пункт. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 98 двароў. У Вялікую Айчынную вайну 43 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 359 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — [[вёска Гарусты]]). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. – 53 двары, пражывала 53 сям’і, колькасць чалавек 106. На 01.01.1990 г. – 46 двароў, 89 жыхароў, з іх: 30 працуючых, 11 дзяцей (да 15 гадоў), 48 пенсіянераў.
 
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (46 сямей) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.