Хрысціянская візія: Розніца паміж версіямі

Рабочая група Каардынацыйнай рады Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(Няма розніцы)

Версія ад 01:05, 17 чэрвеня 2021

Хрысціянская візія - працоўная група Каардынацыйнай рады Беларусі. Ставіць сваёй мэтай ініцыяванне і садзеянне сумеснай дзейнасці хрысціян дзеля дасягнення мэтаў Рады: пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння грамадскай згоды.

Статус і склад

Група “Хрысціянская візія” была створана 9 верасня 2020 г. і з’яўляецца нефармальным міжканфесійным аб’яднаннем, да якога могуць далучацца сябры Каардынацыйнай рады. Заяву аб стварэнні групы першапачаткова падпісалі 24 свецкіх вернікі і святары ўсіх асноўных канфесій краіны.

Дзейнасць

“Хрысціянская візія” адсочвае і надае галоснасці фактам пераследу веруючых у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, і парушэнню іх правоў у месцах зняволення. Факты абагульваюцца ў маніторынгу на англійскай і рускай мовах. Яны прыцягнулі ўвагу айчынных і міжнародных СМІ.

Група мабілізуе свецкіх вернікаў і духавенства на выказванні і акцыі асуджэння гвалту, у падтрымку аднаўлення законнасці і вызвалення палітзняволеных, і асвятляе іх дзейнасць.

Заахвочвае тэолагаў, святароў і іншых людзей і арганізацыі ў Беларусі і замежжы да багаслоўскага асэнсавання пратэстаў і рэпрэсій. Беспрэцэдэнтным прыкладам такой рэфлексіі стаў ліст Святланы Ціханоўскай папу Францішку ў адказ на яго энцыкліку.

Ініцыюе і ўдзельнічае - у Беларусі і за мяжой - у кампаніях у падтрымку палітзняволеных, пераследаваных веруючых і царкоўных супольнасцяў у Беларусі.

Вядзе вебсайт, канал ў Тэлеграме і ў іншых сацыяльных сетках.