Мікалай Дубінін: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Іерарх}} '''Мікалай Дубінін''' (нар. {{ДН|27|5|1973}}, г. Навашахцінск, Растоўская вобласць, Р...'
 
(Няма розніцы)

Актуальная версія на 17:44, 18 чэрвеня 2021

Мікалай Дубінін (нар. 27 мая 1973, г. Навашахцінск, Растоўская вобласць, Расія) — расійскі каталіцкі дзеяч, біскуп. Францішканін з’яўляецца таксама гвардыянам кляштару св. Антонія Цудатворцы ў Санкт-Пецярбургу.

Мікалай Дубінін

Герб
дапаможны біскуп
з 30 ліпеня 2020
Дыяцэзія Архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве
тытулярны біскуп
з 30 ліпеня 2020
Дыяцэзія Aquae in Byzacena[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 27 мая 1973(1973-05-27) (50 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Падрыхтоўку да святарства праходзіў у інстытутах Ордэну братоў меншых канвентуальных у Польшчы. Вечныя манаскія абяцанні прынёс у кастрычніку 1998 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 24 чэрвеня 2000 года. З 2002 па 2005 год вывучаў літургіку ў Інстытуце пастырскай літургіі св. Юстыны ў Падуі (Італія).

З 2000 па 2005 год служыў у розных парафіях, якімі апякуюцца канвентуальныя францішкане. З 2005 па 2018 год быў генеральным кусташам Расійскай кустодыі св. Францішка Асізскага. З 2005 года кіруе Выдавецтвам францішканаў у Маскве. З 2006 года выкладае літургіку і гамілетыку ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу і з’яўляецца сакратаром Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі.

З 2008 па 2013 год быў намеснікам галоўнага рэдактара Каталіцкай энцыклапедыі. З 2009 года старшыня Расійскай канферэнцыі старэйшых настаяцеляў (CORSUM).

З 2015 года узначальвае Камісію па пытаннях катэхізацыі і літургіі ў архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

у 2020 годзе Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве[1].

Зноскі