Полацкі царкоўны сабор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Падчас гэтых падзей весці назіранне за грэка-каталіцкімі святарамі было ўскладзена на члена Сакрэтнага камітэта [[камергер]]а [[Скрыпіцын Валерый Валер’евіч|Скрыпіцына Валерыя Валер'евіча]] (*1799-†1874)<ref name="drevo"/><ref>Тайны дарадца, дырэктар Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў. Ён таксама стаў вядомы «пошукам забойства яўрэямі хрысціянскіх немаўлят і ўжыванні імі іх крыві», прымусовым укараненнем рускай мовы для каталікоў у акупаванай Украіне і Беларусі (як тыповы элемент для расійскай палітыкі) і абвінавачаны ў замежных публікацыях у парушэнні свабоды сумлення ў Расіі.</ref><ref>Вл. Греков, «Скрипицын Валерий Валериевич» // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.. — Т. 18: Сабанеев — Смыслов. — С. 618—619. {{ref-ru}}</ref>. Прадстаўнік расійскага фельд'егерскага корпуса наказаў Антонію Зубко (ад імя асэсара другога дэпартамента [[Рымска-каталіцкая духоўная калегія|Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі]] [[Іосіф Сямашка|Іосіфа Сямашкі]]<ref name="ЕІБ5"/>) «пераканаць» епархію і кансісторыю далучыцца да [[Расійская праваслаўная царква|Расійскай праваслаўнай царквы]], а ў выпадку іх не згоды — саслаць іх у манастыр як пакарання<ref name="drevo"/>. Да тайнага плана арганізацыі так званага «полацкага сабору» Сакрэтнага камітэта датычныя былі таксама [[Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі|міністр унутраных спраў]] Расіі [[Дзмітрый Мікалаевіч Блудаў|Блудаў Дзмітрый]] і архіепіскап Маскоўскі і Каломенскі [[Філарэт Драздоў]]<ref name="drevo"/>.
 
Расійскі [[палітычны рэжым]] на саборе арганізаваў анты-кананічнаю «адмену» пастановы [[Берасцейская унія|Брэсцкага сабору 1596 года]]. Гэта падзея полацкага сабору адбылася адразу пасля знакавых смерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэння да [[Руская праваслаўная царква|РПЦ]] [[Маскоўскі патрыярхат|МП]] грэка-каталікоў (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): [[пінск]]і [[вікарый|вікарны]] [[біскуп]] Іасафат Жарскі і [[доктар навук|доктар]] [[кананічнае права|кананічнага права]] Іасафат Булгак<ref name="ЕІБ5"/>. Апошні быў спецыялістам у фармулёўцы ступені правамернасці гэтых падзей. Пры жыцці якога здзейсніць гэту незаконнасць полацкага сабору відавочна не маглі. Паколькі расійскім уладам трэба было так бы мовіць «узаконіць» афармленне<ref name="ЕІБ5"/> сваёй [[Акупацыя|акупацыі]] Вялікага Княства Літоўскага (тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны і Літвы), дзе да таго не было прыходаў і святароў [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царквы]] [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхата]]. Досыць паказаць, што [[Стараверства|стараверы]] (заснавальнікі горада [[Ветка]]) уцякаючы з Масковіі ратаваліся ад рэпрэсій РПЦ МП менавіта ў Вялікім Княстве Літоўскім.
 
Асаблівай увагі заслугоўвае перадсаборная форма рэпрэсіі і інтрыгі: у [[1836]] г. грэка-каталіцкіх [[святар]]оў і [[манах]]аў у Беларусі і Украіне прымушалі пісаць пісьмова распіскі «добраахвотнай згоды перайсці на расійскае праваслаўе», нязгодных паніжалі на пасадзе, занявольвалі ў манастыры (расійскія ўлады традыцыйна для расійскай гісторыі разглядала манастыры накшталт турмаў і псіхіятрычных бальніц), высылалі ў горшыя парафіі<ref name="ЕІБ5"/>. А яшчэ да пазначанага полацкага сабору ў [[1837]] г. [[Грэка-уніяцкая духоўная калегія|Грэка-каталіцкую Калегію]] ўрад Расіі прымусова падпарадкаваў [[Свяцейшы ўрадаўнічы сінод|Сіноду]] [[Расійская праваслаўная царква|Расійскай праваслаўнай царквы]], тым самым лічачы фармальнасцю арганізацыю «полацкага сабору»<ref name="ЕІБ5"/>. Да Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата было гвалтоўна далучаны больш за 1600 [[парафія|парафій]], якія налічвалі больш за 1,6 мільёна прыхаджан, што з часам прымусова масава перавялі ў расійскае праваслаўе да 3 мільёнаў чалавек<ref name="ЕІБ5"/>; дадаткова — 32 [[манастыр]]а, больш за 2000 [[храм]]аў, больш за 4000 святароў рознага сану. Асноўным ініцыятарам такога чарговага «ўз'яднання» стаў прарасійскі грэка-каталіцкі біскуп Іосіф Сямашка. З ім былі — Антоній Зубко, Васіль Лужынскі і яшчэ 21 персоны. Гэты сабор прыняў акт падазрона выгаднай выключна РПЦ МП, меў два пункты<ref name="drevo"/>:
Радок 25:
 
[[Файл:Медаль полоцького собору, аверс, 1839.jpg|thumb|right|100px|<center>[[аверс]] медалі 1839 г.</center>]]
 
== [[Фалерыстыка]] ==
У сувязі з тым, што адбылося вакол полацкага сабору была адчаканена спецыяльная расійская [[медаль]] з надпісам «адабраны гвалтам 1596 уз'яднаны любоўю 1839»<ref name="drevo"/> ({{lang-ru|Отторгнутые насилием 1596 воссоединены любовью 1839}}), але на самой справе было інакш (адносна фразы «уз'яднаны любоўю»), пра што сведчаць хоць бы падзеі з [[Падляскія мучанікі|Пратулінскімі мучанікамі]].