Магілёўскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа рымскі → Папа Рымскі з дапамогай AWB
др re-categorisation per CFD, перанесена: L. Grzebień → {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}, Giżycki, J.M. → {{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, з дапамогай AWB
Радок 45:
Магілёўскай рэзідэнцыі падпарадкоўваліся езуіцкія місіі ў Гомелі, Фашчаве, Хальчы, Чачэрску і інш. У розныя часы рэзідэнцыі і калегіуму належылі маёнткі Бялянічы, Варатынічы, Галынец, Дабрасневічы, Дубінскі, Куты, Параеўка, Паўлаўка, Турэц, Цёплае, Хронеў, Ямны і інш.<ref>Магілёўскі езуіцкі калегіум // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г. П. Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1999. — Т 5 : М — Пуд — С. 25.</ref>
 
Згодна з дадзенымі С. Заленскага і Л. Гжэбня, у 1682 г. пры рэзідэнцыі была адкрыта пачатковая школа<ref name=":0" />. Але беларуская даследчыца Т. Б. Блінова на падставе езуіцкіх каталогаў прыходзіць да высновы, што ад пачатку сваёй дзейнасці ў 1690/1691 навучальным годзе школа была сярэдняй, г.зн. апрача класаў інфімы, граматыкі і сінтаксісу ў ёй былі класы паэтыкі і рыторыкі. Першымі яе выкладчыкамі былі Себясцьян Яховіч (інфіма, граматыка і сінтаксіс) і Міхал Пятровіч (паэтыка і рыторыка). З другой паловы 20-х гг. і да пачатку 70-х гг. XVIII ст. у школе працавалі ўжо тры выкладчыкі. Адзін з іх быў замацаваны за класам інфімы, другі — граматыкі і сінтаксіса, а трэці — паэтыкі і рыторыкі<ref>Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C. 71.</ref>. У 1751/1752 навучальным годзе пачалося выкладанне гісторыі<ref name="ReferenceA">Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C. 98.</ref>. У 30-х гг. XVIII ст. школа атрымала ўласны цагляны будынак. Меліся ўласныя бібліятэка, музей і аптэка (з 1720 г.)<ref name=":0" />. У [[1820]] г. калегіум быў зачынены ў сувязі з выгнаннем езуітаў з Расійскай імперыі, а касцёл у [[1833]] г. быў ператвораны ў праваслаўную царкву<ref>{{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, J.M.|ru|Гижицкий, Ян Марек}} Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 196.</ref>.
 
== Дзейнасць калегіума ==
Радок 53:
 
=== Школа ===
Езуіцкая школа ў Магілёве была 6-класнай. Прычым, вывучалі ў ёй не толькі матэматыку і філасофію, але нават архітэктуру ([[1802]] г. яе выкладаў, напрыклад, прафесар Ю. Пшысецкі<ref>Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C. 139.</ref>), натуральную гісторыю, эксперыментальную фізіку, нямецкую, французскую і рускую мовы<ref name=":2">{{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, J.M.|ru|Гижицкий, Ян Марек}} Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 188.</ref>.
 
Важна адзначыць, што ў той час, як у школе пры рэзідэнцыі замежныя мовы не выкладаліся<ref name="ReferenceA"/>, езуіцкі каталог за [[1783]] г. сведчыць пра тое, што ў класе інфімы вывучалі нямецкую, у класе сінтаксіса — французскую, а ў класе рыторыкі — нямецкую і французскую мовы<ref name=":1">Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C. 131.</ref>. З 1790 г. лекцыі па французскай і архітэктуры наведвалі таксама клірыкі дыяцэзіяльнай семінарыі<ref name=":0" />.
Радок 104:
* Магілёўскі езуіцкі калегіум // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г. П. Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1999. — Т 5 : М — Пуд — С. 2. ISBN 985-11-0141-9.
* Пазднякоў, В. Магілёўскі езуіцкі калегіум / В. Пазднякоў, Т. Чарняўская // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапелыя. У 3 т. / р\д. Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005. — С. 250.
* Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
* {{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, J.M.|ru|Гижицкий, Ян Марек}} Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
* Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.