Слуцкі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др re-categorisation per CFD, перанесена: L. Grzebień → {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}} з дапамогай AWB
Радок 36:
 
== Гісторыя стварэння калегіума ==
Езуіцкая місія з’явілася ў [[Слуцк]]у ў 1693 годзе. У 1703 годзе на базе місіі арганізавалася езуіцкая рэзідэнцыя. Муж [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны Радзівіл]] нейбургскі князь [[Карл III Філіп]] тады ж заклаў у езуітаў за 7 тыс. злотых фальварак [[Бокшыцы]] з сёламі [[Капацэвічы]] і [[Лістападавічы]]. Таксама пазней ў закладзе ў езуітаў апынуліся вёскі Вяндліна і [[Ванькоўшчына (Слуцкі раён)|Ванькоўшчына]]. У 1715 годзе пан Ваўрынец Іачынскі пад крэдыт у 18 тыс. талераў перадаў езуітам сядзібу Панары<ref name="catalog.hathitrust.org">{{кніга|аўтар= Zalęski S.|загаловак= Jezuici w Polsce. Dzieje 153 kolegiów i domów jezuitów w Polsce|спасылка=https://catalog.hathitrust.org/Record/100507788|месца= Krakow|выдавецтва=|год=1908|том=4|старонкі=|старонак=235|isbn=}}</ref>.
 
З 1705 года ў Слуцку працавала сярэдняя езуіцкая школа. Ініцыятарам стварэння Слуцкага калегіума быў выпускнік [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскай акадэміі]], [[Геранім Клакоцкі]] (1664—1721). Ён і стаў першым рэктарам калегіума. Геранім Клакоцкі аддаў езуітам сваю сядзібу, дзе Ордэн пабудаваў драўляны касцёл Св. Тройцы па праекце архітэктара Р. Энгеля. Справа ад касцёла на месцы былой сядзібы Клакоцкага ўстаў перароблены двухпавярховы з высокім дахам будынак калегіума. Па перыметры яго сцягвалі адкрытыя галерэі. У першым паверсе знаходзіліся келлі, у другім — класы, рэктарат. Над столбовым ганкам з балюстрадай — зала. За калегіумам — два [[Флігель|флігеля]]; характэрны другі флігель: у яго цэнтры меліся вароты, над імі, другім паверхам, — [[мезанін]] з двума заламі, завершаны купалам са звонам. У аднапавярховых крылах па баках брамы былі жылыя пакоі. Далей у двары знаходзіўся будынак-інтэрнат бурсы, дзе жылі вучні. За ім — аптэка з мезанінам; з 1715 года аптэкарам працаваў Ян Вейхер. Адзінай каменнай пабудовай была бібліятэка, пабудаваная ў 1724 годзе па ініцыятыве рэктара калегіума [[Анастаз Людвік Керсніцкі|Анастаза Людвіка Керсніцкага]]. Бібліятэка калегіума па колькасці кніг саступала толькі бібліятэцы [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкага калегіума]], у 1773 годзе там было каля 3 тыс. кніг. Уздоўж агароджы стаялі гаспадарчыя службы: пякарня, кузня, стайня, адрыны. Увесь гэты вялікі двор быў абгароджаны драўляным плотам, пазней замененым каменнай сцяной<ref>{{артыкул|аўтар=Якімовіч Ю. А.|загаловак=Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1987|том=5|старонкі=75|старонак=703|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=| J. Paszenda|загаловак=Kosciol Jezuitow w Slucku|спасылка=|выданне= Kwartalnik architektury i urbanistiky|месца=W.|выдавецтва=|год=1978|том=23|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
== Адукацыйная дзейнасць калегіума ==
У Слуцкім калегіуме рыхтавалі ў асноўным настаўнікаў рыторыкі (схаластаў). Лекцыі чыталі Томаш Нарэвіч, Юзаф Пажовскі, Юзаф Залескі і інш. Гісторыю выкладалі Ансельм Забароўскі, [[Ян Антоні Пашакоўскі|Ян Пашакоўскі]] (1684—1757) — тэарэтык каталіцтва і аўтар каталіцкіх календароў, рэктар калегіума ў 1735—1739 гг. Нейкі час узначальваў калегію і выкладаў у ёй публіцыст Анастаз Людвік Керсніцкі (1678—1733), за красамоўства званы Перыклам; выкладаў філасофію [[Антоні Адам Скарульскі|Антоні Скарульскі]] (1715—1780), які стаў у 1772 годзе рэктарам, пазней ён быў пераведзены дэканам тэалагічнага факультэта у Віленскую акадэмію. У 1733 годзе Слуцкую езуіцкую калегію скончыў [[Міхал Карыцкі]] (1714—1784) — паэт і грамадскі дзеяч. Вучыўся, і потым у 1763—1764 гг. выкладаў гісторык Юрый Князевіч (1737—1804). Тут таксама вучыўся дзеяч каталіцкай царквы і педагог [[Тадэвуш Бжазоўскі]] (1749—1820), які стаў у 1805 годзе генералам ордэна езуітаў. Пры калегіуме працаваў конквікт (інтэрнат) для юнакоў з дробнай шляхты. За іх выхаваннем сачыў регенс. Гэтую пасаду займалі Канстанцін Черньскі (1694—1747) і Мацей Мілашэўскі (1714 (1715)—1801). Школьны тэатр ставіў п’есы біблейскага зместу<ref name="catalog.hathitrust.org"/><ref>Winlakiewicz S. Teatr kollegiów jezuickich w dawniej Polsce. Krakow, 1922, ss. 3-4</ref><ref>{{кніга|аўтар= Zalęski S.|загаловак= Jezuici w Polsce. Dzieje 153 kolegiów i domów jezuitów w Polsce|спасылка=https://catalog.hathitrust.org/Record/100507788|месца= Krakow|выдавецтва=|год=1908|том=4|старонкі=|старонак=235|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Блінова Т. З.|загаловак= З гісторыі Слуцкай езуіцкай калегіі|спасылка=http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/3204/6231/|выданне= Беларускі гістарычны часопіс|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1996|нумар=1|старонкі=67—70|старонак=|isbn=}}</ref><ref>Brown G. Biblioteka pisarzów assystencyi Polskiej Towarzystwa jezusowego. — Poznań, 1862, s. 329</ref>.
 
Слуцкі калегіум спыніў сваю дзейнасць у 1773 годзе пры скасаванні Ордэна езуітаў. Будынак і службы калегіума перайшлі у вядзенне [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругі]], тут размясцілася каталіцкае вучылішча, якое рыхтавала духоўных асоб і настаўнікаў<ref>Гурэцкі А. Палітыка царызму ў галіне адукацыі ў Беларусі ў канцы XVIII — першай чвэрці XIX стагоддзя. (1772—1825 гг.). Дыс. канд. гіст. навук. — Мн., БДПУ ім. М.Танка, 1998</ref>. Падчас рэарганізацыі расійскай сістэмы адукацыі, наяўнасць двух практычна аднолькавых навучальных устаноў прызналі немэтазгодным, і каталіцкае вучылішча перавялі ў [[Нясвіж]]. Будынак былога езуіцкага калегіума ў 1809 годзе адданы Слуцкаму евангеліцкаму вучылішчу<ref>Archivum Romanum Societatis Jesu (ARSI), sygn. hith. 57. Catalogis brevis … anni 1703/4</ref>.
Радок 53:
* Лявшук В. Е. Иезуитский коллегиум в социокультурном городском контексте белорусских земель ВКЛ в 1569—1773 гг. Дисс. канд. истор. наук. Гродно, 2017
* [https://web.archive.org/web/20100906040143/http://epolotsk.com/page.php?id=657 Блинова Т. Б. Иезуиты в Беларуси (Их роль в организации образования и просвещения) — Гродно: ГрГУ, 2002. — 425 с. ISBN 985—417В]
* Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy. Red. {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}. — Kraków, 1996
* Królikowska A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. S. 188