Розніца паміж версіямі "Бела-чырвона-белы сцяг"

др
 
=== Пачатак нацыянальнага руху. Беларуская Народная Рэспубліка ===
[[Файл:Bieł-čyrvona-bieły ściah, Žyvie Biełaruś. Бел-чырвона-белы сьцяг, Жыве Беларусь (1917).jpg|міні|Картка з [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]] 1917 года]]
[[Файл:Miensk, BNR. Менск, БНР (1918).jpg|міні|злева|Бела-чырвона-белы сцяг над менскім [[Дом губернатара (Мінск)|будынкам Народнага сакратарыята Беларусі]] (19—22 лютага 1918)]]
Бела-чырвона-белая сімволіка актыўна ўжывалася беларускім нацыянальным рухам канца XIX — пачатку XX стагоддзяў{{sfn|Шаланда|2019|с=6}}. У 1909—1912 гадах стужкі гэтых колераў ужываліся студэнтамі-беларусамі ў [[Санкт-Пецярбург]]у{{sfn|Басаў, Куркоў|1994|с=19}}. У 1909—1917 гадах ім карысталіся некаторыя беларускія дэмакратычныя і незалежніцкія арганізацыі. У 1916 годзе бела-чырвона-белы сцяг мела арганізацыя «[[Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі]]» пад кіраўніцтвам [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]{{sfn|Басаў, Куркоў|1994|с=19}}.