Удзельнік:Odri Tiffani/Чарнавік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
Згодна са старажытнай легендай, якая захавалася ў мудрага Пугача, менавіта гэтым юнакам належыць выратаваць каралеўства<ref>{{cite web |url= https://nn.by/?c=ar&i=272761|title= Фэнтэзі па-беларуску. Прыгоды паводле беларускіх паданняў |author= |date= 12 мая 2021 | publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]] |accessdate=22 чэрвеня 2021 |archiveurl= http://web.archive.org/web/20210622143750/https://nn.by/?c=ar&i=272761|archivedate= 22 чэрвеня 2021}}</ref>. Яны бяруцца за справу і выпраўляюцца ў небяспечнае падарожжа – праз страшны Чорны Лес і праз топкае балота брыдкага багніка Кадука. Юныя героі аб’яднаюць вакол сябе просты люд, парэшткі ваяроў і рыцараў, а яшчэ мужных баявых мядзведзяў і дужых бясстрашных зуброў. Нават сапраўднага Цмока перавабліваюць на свой бок. У барацьбе ім дапаможа дух еднасці, гатоўнасць ахвяраваць сабою за іншага, дабрыня і арыентаванасць у бок святла<ref name="Будовіч" />.
 
Юнакоў чакаюць неверагодныя прыгоды, рыцарскія бітвы, таямніцы, складаныя загадкі-галаваломкі, барацьба за волю і вызваленне краю ад злога чарадзея і ненавісных чорных ваўкалакаў. Але прыгоды і бітвы, пераадоленне ўласных страхаў і перашкод толькі гартуюць, і зробяць са звычайных хлопчыка і дзяўчынкі сапраўдных герояў<ref name="НЧ" /><ref>{{cite web |url=https://mocny.by/uchitsja/skautyng-u-sjercy-kazki-u-dushy/ |title= Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы |author=Юры Тамковіч |date= 21 лютага 2020 | publisher=mocny.by|accessdate=24 лютага 2020 |archiveurl=https://web.archive.org/save/https://mocny.by/uchitsja/skautyng-u-sjercy-kazki-u-dushy/ |archivedate= 24 лютага 2020}}</ref>.
 
== Гісторыя ==