Белая Русь (газета): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
'''«Белая Русь»''' — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная [[газета]] [[акцябрысты|акцябрысцкага]] кірунку, фактычны орган шавіністычнага [[Паўночна-Заходняе рускае веча|Паўночна-Заходняга рускага веча]]. Выдалася з 19 лютага (4 сакавіка) [[1906]] — 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1906 ў [[Вільня|Вільні]] на [[Руская мова|рускай мове]]. Заснавальнік і выдавец генерал–лейтанант [[А. А. Даронаў]], рэдактары [[М. М. Дзмітрыеў]], [[Д. І. Даўгяла]], [[А. А. Ляхвіцкі]].
 
Газета выступала за пануючае становішча ў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] «рускага насельніцтва», да якога адносіла таксама беларусаў і украінцаў, адмаўляла іх нацыянальную і культурную самастойнасць. Адначасова выступала за ўвядзенне беларускай мовы ў пачатковых школах дзеля барацьбы з «[[паланізацыя|паланізацыяй]] краю». Ставіла мэтай выхаванне ў беларусаў падтрымкі расійскіх вялікадзяржаўных «патрыятычных» пачуццяў. Спрабавала выкарыстаць спадчыну [[Скарына|Ф. Скарыны]], [[Цяпінскі|В. Цяпінскага]] і іншых дзеячоў беларускай культуры, пры гэтым адмаўляла беларускі складнік у іх творчасці.
 
У рубрыцы «Тэатр і музыка» змяшчала кароткія рэцэнзіі і агляды мастацкага жыцця Вільні і губерні.