Белорусская жизнь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''«Белорусская жизнь»''' — штодзённая грамадска-палітычная [[газета]] [[Саюз 17 кастрычніка|праваакцябрысцкага]] кірунку, орган «[[Беларускае таварыства|Беларускага таварыства]]». Выдавалася 9(22) лютага [[1909]] (пробны нумар) і з 1(14) студзеня да 9(22) жніўня [[1911]] г. у [[Вільня|Вільні]] на [[Руская мова|рускай мове]]. Рэдактары [[Лук’ян Міхайлавіч Саланевіч|Л. М. Саланевіч]], [[Паввел Васільевіч Каранкевіч|П. В. Каранкевіч]].
 
Выдавец А. С. Кудзерскі планаваў выданне газеты на 2 мовах (рускай і [[Беларуская мова|беларускай]]), але, атрымаўшы дазвол, адмовіўся ад беларускамоўнага варыянта. Газета, як і «Беларускае таварыства», стаяла на пазіцыях [[заходнерусізм]]у, адмаўляла самабытнасць беларускага народа, выступала за яго [[Русіфікацыя|русіфікацыю]], паступовую замену беларускай мовы рускай. Шляхам сацыяльнай дэмагогіі і палітычнай мімікрыі выдаўцы газеты спрабавалі падладзіцца пад беларускі нацыянальна-культурны рух, перахапіць ідэі газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]], надаўшы ім супрацьлеглы, вялікадзяржаўна-шавіністычны сэнс. У пробным нумары ([[9 лютага]] [[1909]] г.) выдаўцы змясцілі статут «Беларускага таварыства» і абвясцілі сябе органам «свядомай» беларускай інтэлігенцыі, а эпоху [[ВКЛ]] — «самым светлым перыядам у гісторыі нашага народу». Аднак у артыкуле Саланевіча «Нашае нацыянальнае самавызначэнне і наша пазіцыя ў польскім пытанні» (той жа нумар) адмаўлялася нацыянальная і культурная самастойнасць беларусаў як «непадзельнай часткі рускага народа». За публікацыю паведамлення «Пакаранне смерцю» ўлады арыштавалі тыраж пробнага нумара і прыпынілі выданне.
 
Аднавіўшы газету ў студзені [[1911]] г., Саланевіч і новы выдавец Каранкевіч працягвалі лінію на русіфікацыю беларускага народа. Разглядаючы сацыяльную і нацыянальную структуру насельніцтва краю, газета абвясціла беларусаў «вялікай рускай большасцю Паўночна-Заходняга краю», запэўнівала чытачоў, быццам беларуская мова — гэта руская, часткова засмечаная польскімі і іншымі ўплывамі, і пры «нармальным развіцці» яна «пяройдзе ў рускую народную мову» ([[1 студзеня]] [[1911]] г.). У газеце прасоўвалася думка, што ўсе палякі ў краі — «клас памешчыкаў», яўрэі — «клас мяшчанскі, гандлёвы, гарадскі», а беларусы («рускія») — «клас выключна сялянскі, сельскі» ([[15 студзеня]] [[1911]] г.). У цыкле артыкулаў «Беларусы ў мінуўшчыне» ананімны аўтар, скажаючы гісторыю, прыпісваў беларусам стварэнне «рускай культуры» ў ВКЛ і ператварэнне яго ў «рускую дзяржаву». Газета з правых пазіцый крытыкавала царскі ўрад за перабольшванне ролі «розных беларускіх суполак», створаных быццам бы групкай «польскай вучнёўскай моладзі» і некалькімі прадстаўнікамі з «велікарускага асяроддзя» ([[16 студзеня]] [[1911]] г.). Карыстаючыся гэтай [[шавінізм|шавіністычнай]] меркай, газета шальмавала «Нашу ніву», называла беларускіх пісьменнікаў і іншых дзеячаў нацыянальнай культуры палякамі, якія апрануліся ў беларускую світку ([[15 чэрвеня]] [[1911]] г.). Патрабавала ад беларусаў схіліцца перад памяццю [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, нар. 1796|М. М. Мураўёва]] — душыцеля [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гг.]], расхвальвала палітыку [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|П. А. Сталыпіна]]. Газета атрымала прывітальны ліст ад лідара партыі акцябрыстаў [[Аляксандр Іванавіч Гучкоў|А. І. Гучкова]] ([[15 студзеня]] [[1911]] г.).
 
У газетных рубрыках публікавалася інфармацыя пра сельскагаспадарчыя выстаўкі, друкаваліся (у недасканалых запісах) фрагменты беларускіх песень, паданняў, этнаграфічных апісанняў, змяшчаліся ўрыўкі з хрэстаматыйных твораў рускіх пісьменнікаў.
Радок 36:
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭГБ|2|''[[Уладзімір Конан|Конан, У. М.]]'' «Белорусская жизнь» // {{Крыніцы/ЭГБ|2|}} — С. 5—6.
 
[[Катэгорыя:Газеты на рускай мове]]