Самахвалавічы (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 77:
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Самахвалавічы апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Станам на [[1815]] у мястэчку было 22 двары, з іх 16 яўрэйскіх. Існавалі драўляныя ўніяцкія царква і школа. На рацэ Пціч была грэбля, мост, 2 млыны (на 2 і на 3 паставы), сукнавальня. У двары меўся драўляны сядзібны дом, рэгулярнага планавання сад. У вёсцы было 26 двароў. На [[1861]] — 46 двароў, 2 царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, вадзяны млын. У [[1863]] расійскія ўлады збудавалі [[Мураўёўкі|царкву-мураўёўку]] і адкрылі народнае вучылішча з мэтай [[русіфікацыя Беларусі|русіфікацыі]] края. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у мястэчку 79 двароў, 679 дамоў, валасная ўправа, 4 кузні, народнае вучылішча, прыёмны пакой, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 15 крамаў, карчма; у вёсцы 33 двары, хлебазапасны магазін; у маёнтку 5 двароў.
 
[[Выява:Samachvałavičy. Duchaŭskaja. Самахвалавічы, Духаўская (1900).jpg|thumb|[[Свята-Духаўская царква (Самахвалавічы)|Царква Св. Духа]]]]
 
У канцы [[19 стагоддзе|XIX ст.]] па разліках з вінавайцамі ў фальварку Самахвалавічы засталося 20 [[валока|валок]] добрай зямлі і лугоў, а таксама ў досыць добрым стане [[млын]]. Мястэчка налічвала 40 будынкаў. Яго жыхары мелі ў наваколлі нядобрую славу канакрадаў. У вёсцы было 22 гаспадаркі<ref>Samochwałowicze // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|10}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_X/252 252].</ref>. У мястэчку Самахвалавічы існавала 2 буйныя крамы, у якіх сяляне навакольных вёсак маглі купіць усе патрэбныя для тагачаснай гаспадаркі рэчы. Прадаць жа прадукты сельскагаспадарчай дзейнасці было амаль немагчыма праз невялікую колькасць жыхароў мясціны, гэта значыць патэнцыйных пакупнікоў. З гэтай патрэбы сялянам даводзілася ехаць на кірмашы, да адмысловых перакупнікаў альбо да перапрацоўнікаў у [[Койданаў]], ці часцей у сам Мінск<ref>«Была такая вёска…» // Мікалай Улашчык. Выбранае / Уклад. [[Аляксей Канстанцінавіч Каўка|А. Каўка]], А. Улашчык. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 85.</ref>. На [[1917]] існавалі аднайменныя мястэчка (132 двары), вёска (38 двароў) і маёнтак (1 двор).