Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
У 1481 годзе Іван Юр'евіч разам са слуцкім князем [[Міхаіл Алелькавіч|Міхаілам Алелькавічам]] і бельскім князем [[Фёдар Іванавіч Бельскі|Фёдарам Іванавічам]], усе трое родзічы караля Казіміра, арганізаваў [[Змова князёў Вялікага Княства Літоўскага (1481)|змову супраць яго]]. Паводле адной версіі, змоўнікі збіраліся запрасіць караля ў [[Горад Кобрын|Кобрын]] на вяселле князя Фёдара Іванавіча і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на вялікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Паводле іншай версіі, забіць караля Казіміра, адарваць ад [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і далучыць да [[Вялікае Княства Маскоўскае|Вялікага Княства Маскоўскага]] землі ўсходней [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]]<ref name="БС" />.
 
Змова была раскрыта ў [[Горад Кіеў|Кіеве]]. Загадам караля князі Міхаіл Алелькавіч і Іван Юр'евіч арыштаваны, а бельскі князь Фёдар Іванавіч збег у Маскву, страціўшы ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года ў КіевеВільні князі-змоўнікі Іван Юр'евіч і Міхаіл Алелькавіч пакараны смерцю<ref name="БС" /> праз публічнае [[абезгалоўліванне]].
 
Пасля смерці Івана Юр'евіча яго малодшыя браты [[Сямён Юр'евіч Гальшанскі|Сямён]] (пам. 1505) і [[Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі|Аляксандр]] (пам. 1511) атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.