Розніца паміж версіямі «Юзаф Каліноўскі»

47 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
Нарадзіўся [[1 верасня]] [[1835]] года ў [[Вільня|Вільні]]. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі [[Адэса]]—[[Курск]]. У 1860—1863 служыў інжынер-капітанам у [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкай крэпасці]]. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. Доўгі час быў закаханы ў Цэліну Грушэцкую (1835—1863), шляхцянку, малодшую сястру жонкі яго брата Віктара, якая жыла ў в. [[Студзёнкі (Нясвіжскі раён)|Студзёнкі]] пад [[Нясвіж]]ам, але шлюбам з ёй так і не пабраўся<ref name="Гр">{{cite web |url=https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |title=Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам|author= [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А.Л.]]|date= 10 мая 2020 | publisher= [[Новы Час (газета)|Новы Час]]|accessdate=20 мая 2020 |archiveurl=http://web.archive.org/save/https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |archivedate= 20 мая 2020}}</ref>.
 
Падчас [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|Студзеньскага паўстання]] актыўна далучыўся да яго. З чэрвэне 1863 узначаліў ваенную секцыю [[Выканаўчы аддзел Літвы|Выканаўчага аддзела Літвы]], найбліжэйшым памочнікам кіраўніка паўстання [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], з якім, па меркавннях некаторых даследчыкаў, быў сваяком<ref name="Гр" />. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле [[Іркуцкая губерня|Іркуцкай губерні]]. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў [[Іркуцк]]у і [[Перм|Пярмі]].
 
Удзельнічаў у навуковых даследаваннях [[Сібір]]ы. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у [[Парыж]]. У 1877 годзе пераехаў у [[Грац]] ([[Аўстрыя]]). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у [[Ордэн кармелітаў босых]], прыняў манаскае імя '''Рафал'''. У 1880 накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у [[Галіцыя|Галіцыі]]. Напісаў успаміны пра [[паўстанне 1863—1864 гадоў]]; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў.