Розніца паміж версіямі "Кастусь Рамановіч"

др
др (афармленне)
Нарадзіўся [[1 студзеня]] [[1927]] г. у в. [[Лозкі (Навагрудскі раён)|Лозкі]] [[Гміна Шчорсы|гміны Шчорсы]] [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]], [[Польшча]]. У другой палове 1930-х — пачатку 1940-х гадоў вучыўся ў школе ў роднай вёсцы, з верасня [[1942]] г. — у [[Навагрудская настаўніцкая семінарыя|Навагрудскай настаўніцкай семінарыі]].
 
Падчас нямецкай акупацыі Кастусь Рамановіч у [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] ў [[1943]] г., маючы 16 гадоў, далучаецца да [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]], а вясной [[1944]] г. залічаенызалічаеы ў беларускую [[Афіцэрскія курсы БКА|афіцэрскую школу]] [[Беларуская Краёвая Абарона|БКА]] ў [[Мінск]]у. Пазней Кастусь Рамановіч казаў: «У афіцэрскай школе прыняў прысягу на вернасць Беларусі (гэта была першая і апошняя прысяга)».<ref>ANH, F-3</ref> 27 чэрвеня 1944 года ў [[Мінскі гарадскі тэатр|Мінскім гарадскім тэатры]] як курсант беларускай афіцэрскай школы прымаў удзел у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім Кангрэсе]] ў якасці ганаровага ахоўніка.
 
Пасля канца нямецкай акупацыі і пачатку савецкай вярнуўся ў [[Навагрудак]], навучаўся ў педагагічным вучылішчы. Арыштаваны [[НКУС]] 13 снежня [[1944]] г. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ у чэрвені [[1946]] г. да 3 гадоў турмаў. Этапаваны ў [[Варкута|Варкуцінскі]] канцлагер [[НКУС]] [[Комі АССР]], адкуль вызвалены ў верасні [[1946]] г., верагодна з улікам адбытага тэрміну і па амністыі.