Фабіян Мацвеевіч Ярэміч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з беларускай сялянскай [[каталіцтва|каталіцкай]] сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]]. Працаваў у [[Вільня|Вільні]] тэхнікам. За [[сацыял-дэмакратыя|сацыял-дэмакратычную]] работу сярод тэлеграфістаў зняволены ў турме ([[1912]]). Старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|Першага Усебеларускага з’езда]] (снежань [[1917]]). Сябра прэзідыума [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]]. Сябра [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады БНР]] ([[1918]]). У [[1919]]—[[1922]] — начальнік тэлефоннай станцыі ў Вільні. Дэпутат [[сейм]]а [[Польшча|Польшчы]] 3-х скліканняў (1922 — [[1935]]), старшыня [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] ў [[1925]]—[[1930]]. Адзін з арганізатараў і лідараў [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюза]] (1925), [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]] (1926). Выдаваў газету «[[Сялянская ніва]]» (1925—1930). У [[1926]] г. у складзе польскай парламенцкай дэлегацыі разам з [[Пятро Мятла|Пятром Мятлой]] наведаў [[БССР]].

[[Файл:2 Belaruski Kangres.jpg|thumb|злева|[[Другі Усебеларускі кангрэс]]. [[Радаслаў Астроўскі]] на трыбуне падчас справаздачы. На пярэднім плане — Фабіян Ярэміч, за ім — [[Васіль Рагуля]].]]
У час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў [[Мінск]]у і [[Горад Барысаў|Барысаве]]. Удзельнік [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэса]] ([[1944]]). У [[1945]]—[[1956]] рэпрэсаваны і зняволены савецкімі ўладамі ў канцлагеры. Выйшаўшы на волю, жыў у Вільні.
 
{{зноскі}}