Мікалай Нікандравіч Талерка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
У сакавіку 1924 г. разам з [[К. Езавітаў|К. Езавіта]]вам і іншымі беларускімі настаўнікамі Талерка быў арыштаваны палітычнай паліцыяй Латвійскай Рэспублікі па падазрэнні ў нядобранадзейнасці, што вылілася ў т.зв. «беларускі працэс» (следства па справе доўжылася больш за год). Падсудныя вінаваціліся ў падтрымцы сувязяў з існуючымі за мяжой беларускімі таварыствамі; агітацыі супраць латвійскай улады; распаўсюджванні геаграфічных карт, дзе частка тэрыторыі Латвіі была ўключана ў склад Беларусі. Аднак Мікалай Талерка і яшчэ некалькі настаўнікаў былі судом адпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе і працягнулі настаўнічаць далей. А 22 снежня 1924 г. яны цалкам былі апраўданы з прычыны адсутнасці доказаў. Над астатнімі суд адбыўся ў пачатку красавіка 1925 г.
 
У 1924—1927 гг. Мікалай Талерка наведваў чатырохгадовыя агульнаадукацыйныя летнія настаўніцкія курсы пры [[Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія|Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназі]]і. Паралельна з імі ў 1925—1926 гг. скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Дзвінску. Пасля ён ахвотна дзяліўся атрыманымі ведамі з мясцовымі сялянамі, даючы ім саветы па эканомным гаспадаранні.
 
У 1925-1935 гг. М. Талерка актыўна друкаваўся ў беларускай прэсе Латвіі, дзе размяшчаў нататкі, фальклорныя запісы, вершы (вядома каля 30 псеўданімаў). Часопіс «[[Беларуская школа ў Латвіі]]» ў лютым 1927 г. паведамляў, што М. Талерка выпусціў першы надрукаваны на машынцы зборнік «Адгукі Сяродкі». Сціплая самаробная кніжачка з 42 старонак памерам 120х189 мм уключала 26 вершаў. Рэдактар часопіса адзначаў, што патрыятычныя грамадскія матывы вершаў перапляталіся з асабістымі пачуццямі паэта. Ён выказваў свае перажыванні і думкі, там не было чагосьці выдуманага.
 
У перыяд з 1921 г. па 1934 г. дзейнічала [[Таварыства беларускіх вучыцялёў]] і [[Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства]], актыўным сябрам якіх быў і Мікалай Талерка. Матэрыялы пра дзейнасць гэтых таварыстваў друкаваліся ў газеце «[[Голас беларуса]]» і часопісе «Беларуская школа ў Латви».
 
У 1932 г. М. Талерка быў звольнены са школы як палітычна недабранадзейны настаўнік. Як ён сам успамінаў у сваёй аўтабіяграфіі, за ўсю настаўніцкую дзейнасць часта пераследваўся паліцыяй «буржуазнай Латвіі», перажыў 3 арышты і 8 вобыскаў.
 
Мікалай Талерка сам спраектаваў і пабудаваў дом у Індры, стварыў сад. Яго ўласная хутарская сядзіба, як узорная, у 1937 г. была адзначана ўрадавай узнагародай. Паводле слоў Яніны Гекішы, былой вучаніцы Талеркі, «свой дом ён ператварыў у нешта падобнае да музея з найбагацейшай прыватнай калекцыяй: тут былі геральдыка, мінералы, старадаўнія этнаграфічныя прадметы і многае іншае, якое распавядала пра латгальскі ўклад, гісторыю края. А паколькі ён выкладаў дзецям біялогію і геаграфію, то музей служыў чымсьці накшталт навочнага дапаможніка». У яго была велізарная бібліятэка, у якой налічвалася больш за 5 тысяч тамоў.
 
Апошні раз вобыск і арышт Мікалая Талерка адбыўся падчас [[Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР|наступу савецкіх войскаў у Заходняй Беларусі]] 22 верасня 1939 г. У 1940 г. з прыходам у Латвію Чырвонай Арміі ён ізноў быў прызначаны на пасаду настаўніка. У школе стварыў кружок краязнаўства, залучаў у яго навучэнцаў, пісаў карэспандэнцыі ў розныя беларускія газеты, публікаваў у прэсе свае вершы.