Мікалай Нікандравіч Талерка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
Мікалай Талерка сам спраектаваў і пабудаваў дом у Індры, стварыў сад. Яго ўласная хутарская сядзіба, як узорная, у 1937 г. была адзначана ўрадавай узнагародай. Паводле слоў Яніны Гекішы, былой вучаніцы Талеркі, «свой дом ён ператварыў у нешта падобнае да музея з найбагацейшай прыватнай калекцыяй: тут былі геральдыка, мінералы, старадаўнія этнаграфічныя прадметы і многае іншае, якое распавядала пра латгальскі ўклад, гісторыю края. А паколькі ён выкладаў дзецям біялогію і геаграфію, то музей служыў чымсьці накшталт навочнага дапаможніка». У яго была велізарная бібліятэка, у якой налічвалася больш за 5 тысяч тамоў.
 
Апошні раз вобыск і арышт Мікалая Талерка адбыўся падчасў час [[Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР|наступу савецкіх войскаў у Заходняй Беларусі]] 22 верасня 1939 г. У 1940 г. з прыходам у Латвію Чырвонай Арміі ён ізноў быў прызначаны на пасаду настаўніка. У школе стварыў кружок краязнаўства, залучаў у яго навучэнцаў, пісаў карэспандэнцыі ў розныя беларускія газеты, публікаваў у прэсе свае вершы.
 
[[Катэгорыя:Педагогі Латвіі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі]]