Северо-Западная жизнь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
{{Газета}}
'''«Северо-Западная жизнь»''' — штодзённая грамадска-палітычная [[газета]] вялікадзяржаўнага [[шавінізм|шавіністычнага]] кірунку, орган «[[Беларускае таварыства|Беларускага таварыства]]». Выдавалася з 10(23) жніўня 1911 да 5(18) верасня [[1915]] спачатку ў [[Вільня|Вільні]], з 23 сакавіка (4 красавіка) 1912 у [[Гродна|Гродне]], з сакавіка 1913 у Мінску на [[Руская мова|рускай мове]]. Рэдактар–выдавец [[Лук’ян Міхайлавіч Саланевіч|Л. М. Саланевіч]], часовыя рэдактары яго брат С. Саланевіч, І. Цярлецкі, М. Міхальскі, таксама часовы рэдактар–выдавец [[Іван Лук’янавіч Саланевіч|І. Саланевіч]]. Усяго выйшла каля 110 нумароў.
 
Працягвала праграму газеты ''«[[Белорусская жизнь]]»'' у больш рэакцыйным кірунку. Стаяла на пазіцыях манархізма, [[заходнерусізм]]а, падзяляла погляды рускіх нацыяналістаў. Адмаўляла энтнічную, нацыянальную і культурную самастойнасць беларускага народа, прызнавала толькі рэгіянальныя адрозненні краю ад Расіі. Газета ідэалізавала старадаўнюю дапятроўскую Русь на чале з царом–самадзержцам і [[Земскім саборам]], прапагандавала [[утопія|утапічны]] ідэал «народнай манархіі». Праслаўляла асобу і эпоху цара [[Аляксей Міхайлавіч|Аляксея Міхайлавіча]]. Паводле надрукаванага ў газеце ананімнага артыкула «Ліквідацыя пальшчызны пры першых царах дома Раманавых», менавіта цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў пасля заняцця беларускай тэрыторыіі: ''«Католікам не быць, уніятам не быць, жыдам не быць, і жыцця ніякага не мець»''<ref>Северо-Западная жизнь, 10 марта 1913 г.</ref>.