Танк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing Bt7_6.jpg, it has been deleted from Commons by Taivo because: Copyright violation; see c:Commons:Licensing (F1): c:Commons:Deletion requests/File:Bt7 6.jpg.
Радок 35:
У міжваенны перыяд танкабудаўнікі і ваенныя яшчэ не прыйшлі да адзінага меркавання пра аптымальную тактыку прымянення танкаў і прынцыпаў будавання іх канструкцыяў, следствам чаго стаў выпуск танкаў такіх канструкцыяў, якія пасля даказалі сваю нежыццяздольнасць, бо былі вузкаспецыялізаванымі, і не заўсёды выкарыстоўваліся па прызначэнні. Так, лёгкія танкі былі параўнальна слаба браніраванымі, аднак часцяком і высакаскораснымі (напрыклад, савецкі [[БТ-7]]). Іхняя браня абараняла толькі ад куляў стралковай зброі і снарадных аскепкаў і ў той жа час лёгка прабівалася кулямі супрацьтанкавых стрэльбаў і снарадамі супрацьтанкавых гармат, пачынаючы з [[калібар|калібра]] 37 мм. Узбраенне большасці лёгкіх танкаў гэтага перыяду было таксама занадта слабым (калібры артылерыі 25-37 мм), колькасць экіпажа недастатковай (2-3 чалавека), а ўмовы існавання — на мяжы [[фізіялогія|фізіялагічных]] магчымасцей танкістаў. У той жа час, у пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў, таленавіты амерыканскі танкавы канструктар [[Джон Уолтэр Крысці]] стварыў арыгінальную схему незалежнай [[падвеска|падвескі]]. Дастаткова актыўна распрацоўваліся канструкцыі амфібійных і нават авіятранспартабельным танкаў.
 
 
[[Выява:Bt7 6.jpg|thumb|240px|справа|БТ-7 з танкавым дэсантам]]
Бесперспектыўнымі апынуліся і маларухомыя шматвежавыя гіганты, якія мелі некалькі рознакаліберныя гарматы і кулямёты, як французскі 70-тонны [[Char 2C]] і савецкі 50-тонны [[Т-35]]. Такая схема запатрабавала празмернага павелічэння экіпажа (да 10-12 чалавек), што вяло да цяжкасцей цэнтралізаванага кіравання агнём у баявой абстаноўцы. Вялікія памеры, асабліва даўжыня і вышыня, вабілі за сабой дэмаскіроўку і, як следства, падвышаную ўразлівасць на полі бою. Тагачасныя адаптаваныя карбюратарныя [[рухавік]]і авіяцыйнага тыпу прадвызначылі нізкія цягава-дынамічныя якасці такіх «супертанкаў», асабліва пры разваротах. У цэлым багацце недахопаў шматвежавых канструкцыяў прывяло да фактычнай немагчымасці выканання імі ў поўнай меры задачаў, якія стаялі перад цяжкімі танкамі, такім чынам ужо да канца [[1930-я|1930-х]] гадоў шматвежавая схема фактычна была адвергнута танкабудаўнікамі ўсіх краін. У міжваенны перыяд з'явіліся першыя танкі з [[дызель]]нымі рухавікамі, напрыклад, у [[Японія|Японіі]] ў [[1932]] годзе. У [[СССР]] ужо ў сярэдзіне 1930-х гадоў была распрацавана праграма шырокай дызелізацыі танкаў усіх класаў, але рэальна аснасціць такімі маторамі атрымалася толькі сярэднія і цяжкія машыны. У астатніх краінах дызельныя маторы на танках ужываліся параўнальна абмежавана да [[1950-я|1950-х]] гадоў.