Розніца паміж версіямі "Кармянскі раён"

150 байтаў дададзена ,  3 месяцы таму
др
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе [[Магілёўская акруга|Магілёўскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — мястэчка [[Карма]]. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: [[Баравабудскі сельсавет|Баравабудскі]], [[Барсукоўскі сельсавет (Кармянскі раён)|Барсукоўскі]], [[Бычанскі сельсавет|Бычанскі (Старабычанскі)]], [[Валынецкі сельсавет (Кармянскі раён)|Валынецкі (Валынцаўскі)]], [[Ворнаўскі сельсавет|Ворнаўскі (Воранаўшчынскі)]], [[Задубскі сельсавет|Задубскі]], [[Каменскі сельсавет (Кармянскі раён)|Каменскі]], [[Кармянскі сельсавет (Кармянскі раён)|Кармянскі]], [[Кароцькаўскі сельсавет|Кароцькаўскі]], [[Куракаўшчынскі сельсавет|Куракаўшчынскі]], [[Ліцвінавіцкі сельсавет|Ліцвінавіцкі]], [[Расохскі сельсавет|Расохскі]], [[Руднянскі сельсавет (Кармянскі раён)|Руднянскі]], [[Струкачоўскі сельсавет|Струкачоўскі]], [[Струменскі сельсавет|Струменскі]], [[Хізаўскі сельсавет|Хізаўскі]], [[Хляўнянскі сельсавет|Хляўнянскі (Хляўноўскі)]]. 24 верасня 1926 года Кармянскі сельсавет скасаваны. 5 жніўня 1929 года Каменскі сельсавет перайменаваны ў [[Курганіцкі сельсавет|Курганіцкі]]. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны [[Балатнянскі сельсавет|Балатнянскі]] і [[Журавіцкі сельсавет|Журавіцкі]] сельсаветы скасаванага [[Журавіцкі раён|Журавіцкага раёна]], якія 12 лютага 1935 года перададзены новаўтворанаму [[Доўскі раён|Доўскаму раёну]]. 15 ліпеня 1935 года вёска [[Валынцы (Кармянскі раён)|Валынцы]] аднесена да катэгорыі мястэчак. З 20 лютага 1938 года раён у складзе [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. 27 верасня 1938 года мястэчка Карма атрымала статус гарадскога пасёлка, статус мястэчка Валынцы паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Баравабудскі, Задубскі, Руднянскі, Хізаўскі сельсаветы, утвораны [[Стараградскі сельсавет]]. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Карма, Барсукоўскі, Бычанскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Кароцькаўскі, Куракаўшчынскі, Курганіцкі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы перададзены [[Рагачоўскі раён|Рагачоўскаму раёну]].
 
30 ліпеня 1966 года Кармянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Карма, [[Акцяброўскіз сельсавет|Акцяброўскі]]падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Барсукоўскі, Валынецкі, Ворнаўскі, [[Каменскі сельсавет (Кармянскі раён)|Каменскі]], Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, [[Лужкоўскі сельсавет (Кармянскі раён)|Лужкоўскі]], Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы, якія былі перададзенаперададзены з [[Чачэрскі раён|Чачэрскага раёна]], і [[Акцяброўскі сельсавет]], які быў перададзены з Рагачоўскага раёна. 2 верасня 1975 года Хляўнянскі сельсавет перайменаваны ў [[Залатамінскі сельсавет|Залатамінскі]]. Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 104 населеных пунктах раёна пражывала 25900 чалавек, у тым ліку ў г.п. Карма — 6450 чалавек. Пасля аварыі было адселена 3400 сем’яў (больш за 6000 чалавек). Цалкам адселеныя, а затым і ліквідаваныя 29 населеных пунктаў; два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выведзена з абароту 16800 га сельскагаспадарчых угоддзяў. 28 студзеня 1991 года скасаваны Струменскі сельсавет, 20 чэрвеня 1991 года — Залатамінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Карма і Кармянскі сельсавет аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 верасня 2006 года скасаваны Валынецкі сельсавет<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2006-175/2006-175(003-054).pdf&oldDocPage=3 Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области]</ref>. 1 снежня 2009 года скасаваны Акцяброўскі сельсавет, Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў [[Баравабудскі сельсавет|Баравабудскі]]<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-309/2009-309(003-022).pdf&oldDocPage=3 Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области]</ref>.
 
== Геаграфія ==